Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Айцец Андрэй Крот абмяркоўвае рэлігійныя матывы ў аповесці Міхася Лынькова «Апошні зверыядавец»

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

У новым выпуску праграмы «Хрысціянства і беларуская літаратура» айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў аповесці Міхася Лынькова «Апошні зверыядавец» Героі твора, дзеянне якога адбываецца ў невялікім беларускім горадзе ў 20-я гады мінулага стагоддзя, ужываюць словы з хрысціянскай лексікі як лаянку. Маці называе малога Сашку Каведлу «антыхрыставай душой», калі той напрыканцы Вялікага посту […]

Эпізод 47, 2026: Разважанні пра душу, жаданні і заклік апостала Паўла выкупляць час

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Эпізод 47, 2026. «Еш, пі, весяліся» — але ці гэтага хоча твая душа? У прыпавесьці пра багацея з Евангельля паводле Лукі (Лк 12:16-21) чалавек, атрымаўшы вялікі ўраджай, вырашае зьнішчыць старыя сьвірны, пабудаваць большыя і нарэшце сказаць сваёй душы: «Еш, пі, весяліся». Але Ісус паказвае, што чалавек можа памыліцца нават у тым, чаго прагне ягоная ўласная […]

Маці Божая Вастрабрамская — шанаваная ікона і Апякунка Беларусі і Літвы з XVI стагоддзя

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

 Маці Божая Вастрабрамская — адна з самых шанаваных хрысціянскіх святыняў Беларусі, Літвы і ўсяго былога Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая цудатворная ікона Маці Міласэрнасці знаходзіцца ў капліцы над Вострай Брамай у Вільні і ўшаноўваецца як каталікамі, так і праваслаўнымі. Арыгінал іконы быў намаляваны, найбольш верагодна, у XVI стагоддзі на дубовых дошках. Паводле адной з легендаў, вобраз […]

15 лістапада пачынаецца перадкалядны пост, які яшчэ называюць Піліпаўкай

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

 15 лістапада пачынаецца перадкалядны пост. Яго яшчэ называюць Піліпаўкай, паколькі за дзень перад тым ушаноўваюць св. апостала Піліпа, хаця гэта свята ніяк не звязанае з перадкаляднымі прыгатаваннямі. «Калыскай» гэтага посту з’яўляецца старажытная Галія (сучасная Францыя). Згадкі пра падрыхтоўчы пост да Нараджэння Хрыстовага на гэтых тэрыторыях сягаюць V ст. Біскуп Рыгор з Тур (+ 594 г.) […]

Эпізод 46 (2026): Міласэрны Самаранін і духоўныя змены ў сэрцы падчас посту

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Эпізод 46, 2026. Міласэрны Самаранін: Што пост мае зьмяніць у нашым сэрцы? 15 лістапада 2026 г., у нядзельным чытаньні з Евангельля паводле Лукі (Лк 10:25–37) мы пачуем знаёмую прыпавесьць пра Міласэрнага Самараніна. Мы часта ўспрымаем яе як заклік заўважаць чужы боль і дапамагаць тым, хто побач. Але ў гэтай гісторыі можна ўбачыць і нешта больш […]

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ вул. Гараднічанская 32а РАСКЛАД

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 16-22 лістапада 16 лістапада, панядзелакСв. апостала і евангеліста Мацвея18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага з рэкалекцыйным навучаннем 17 лістапада, аўторак18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага з рэкалекцыйным навучаннем серада-пятніца18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 21 лістапада, суботаУваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы10.00 – Літургія св. Яна […]

Папа Леў XIV: Усе ахрышчаныя пакліканыя быць вучнямі-місіянерамі і ўдзельнічаць у евангелізацыі

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Усе ахрышчаныя, незалежна ад сваёй ролі ў Царкве, зьяўляюцца вучнямі-місіянерамі, і таму пакліканыя актыўна ўдзельнічаць у місіі абвяшчэньня Евангельля, – сказаў 13 лістапада 2026 году Папа Леў XIV падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Перу на сьв. Імшы ў Чыклаё. Ніводзін ахрышчаны ня можа заставацца абыякавым да евангелізацыі, бо яна зьяўляецца асноўнай місіяй Царквы, яе найглыбейшым […]

У Мёрах прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

«Прыклад вернасці Хрысту»: у Мёрах адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі11 лістапада, ва ўспамін святога біскупа Марціна Турскага, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах сабраў святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Удзел у сустрэчы ўпершыню прыняў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт […]

Гісторыя св. Язафата Кунцэвіча: рэлігійнае супрацьстаянне і барацьба за ўладу ў Царкве

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Гісторыя св. Язафата Кунцэвіча — гэта не толькі гісторыя рэлігійнага супрацьстаяння, але і гісторыя барацьбы за тое, хто павінен кіраваць Царквой: яе духоўная іерархія ці свецкія ўладары і ўплывовыя грамадзяне. Прапануем паглядзець на трагічныя падзеі пачатку XVII стагоддзя шырэй: за багаслоўскімі спрэчкамі стаялі таксама палітычныя інтарэсы, эканамічныя выгоды і барацьба за царкоўную маёмасць. Каб зразумець […]

Блаславёны Язафат: жыццё ў служэнні Хрысту і барацьба за еднасьць Божае Царквы

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Ад раньніх гадоў ты, блаславёны Язафаце, палюбіў Хрыста Бога, і дзеля Яго пакінуў сьвет і ўсе ягоныя прынады. Ты правёў усе дні жыцьця твайго па-евангельску – у служэньні, чысьціні і ўбостве, – пераймаючы Таго, хто дзеля нас стаўся ўбогім. Як манах, Ты дагадзіў Яму, і, як добры пастыр, мужна прыгатаваў сябе да мукаў і цярпліва […]