Нядзеля 22-я па Святой Тройцы Лукі 16, 19-31Сябры, сённяшняе Евангелле сканцэнтравана на прыпавесці…
Лукі 16, 19-31
Сябры, сённяшняе Евангелле сканцэнтравана на прыпавесці пра багацея і Лазара. Багацей «апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень цудоўна баляваў», у той час як ля ягоных варот ляжаў жабрак па імені Лазар, які «хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея».
Богу не даспадобы такая эканамічная няроўнасць, і Ён палае жаданнем выправіць сітуацыю. Гэтая тэма моцна прагучала ў Бібліі і ўвайшла ў хрысціянскую традыцыю, яна адгукаецца на працягу стагоддзяў. Хоць гэта і выклікае ў нас дыскамфорт — і Бог ведае, што гэта так, асабліва ў тых з нас, хто жыве ў заможным грамадстве — мы не можам пазбегнуць гэтай тэмы, бо яна паўсюль у Бібліі.
Святы Тамаш Аквінскі кажа, што мы павінны адрозніваць права ўласнасці і выкарыстанне прыватнай маёмасці. Мы маем права на ўласнасць, праз нашу цяжкую працу, праз спадчыну. Гэта справядліва. Але што тычыцца выкарыстання гэтых рэчаў — як мы іх выкарыстоўваем, чаму мы іх выкарыстоўваем — тады, кажа Тамаш, мы заўсёды павінны клапаціцца найперш пра агульнае дабро, а не пра сваё ўласнае. Гэта асабліва датычыцца Лазара ля нашых варот: тых, хто пакутуе і мае найбольшую патрэбу.