29 кастрычніка — памяць навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай Сёння памяць усіх тых, якія за вернасць Хрысту былі арыштаваныя і растраляныя ў гады сталінскага тэрору. Тысячы безыменных магіл у Курапатах і ў многіх іншых месцах нашай зямлі. Сёння таксама Ноч растраляных паэтаў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Дарагія сябры і сяброўкі, працягваем прыбірацца да Дзядоў! У мінулую суботу наша віленская правасла…
Дарагія сябры і сяброўкі, працягваем прыбірацца да Дзядоў! У мінулую суботу наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата ўжо добра папрацавала і папрыбіралася на большай частцы вядомых пахаванняў беларускіх дзеячоў і дзяячак на Ефрасіннеўскіх могілках. Але засталося трошкі! Таму шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні зноў далучыцца да талакі (Liepkalnio g. 19). Як і […]
20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён Гомельскай вобласці) нарадзіўся будучы пр…
20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён Гомельскай вобласці) нарадзіўся будучы праваслаўны святар і прапаведнік Іаан Кармянскі (у свеце — Іван Гашкевіч). Паходзіў з вядомага святарскага роду, які паходзіць з Гетманшчыны. Бацька служыў у Пакроўскай царкве Стрэшына. Іван атрымаў духоўную адукацыю ў Магілёўскай семінарыі, якую скончыў у 1859 годзе. Пасля навучання служыў псаломшчыкам […]
35 год з Дня памяці праваслаўнага святара, які ва ўмовах ГУЛАГа пераклаў паэму Адама Міцкевіча «Пан…
35 год з Дня памяці праваслаўнага святара, які ва ўмовах ГУЛАГа пераклаў паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і некаторы час вучыўся і працаваў у Вільні 18 кастрычніка 1991 года не стала святара Пятра Бітэля Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў вёсцы Радунь (сёння Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. […]
135 год з дня нараджэння віленскага праваслаўнага святара, выдаўца і грамадска-культурнага дзеяча м…
135 год з дня нараджэння віленскага праваслаўнага святара, выдаўца і грамадска-культурнага дзеяча міжваеннай Заходняй Беларусі — Лукаша Голада Нарадзіўся 18 кастрычніка 1891 года ў вёсцы Здажарка на Падляшшы ў сям’і ўкраінскага селяніна, недалёка ад горада Холм. Служыў у Холмскай епархіі. У 1920-я гады разам з сенатарам-беларусам Вячаславам Багдановічам арганізаваў у Вільні адзіны на тэрыторыі міжваеннай […]
Вось і прайшла нашая талака на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні! Дзякуй усім, хто сёння далуч…
Вось і прайшла нашая талака на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні! Дзякуй усім, хто сёння далучыўся да нас і падтрымаў добрую справу — сваім часам, працай, інструментамі і цудоўным настроем! Дзень выдаўся сонечным і прыемным. Разам мы паспелі прыбраць амаль усе пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак, пра якія клапоціцца нашая грамада. Але крыху працы яшчэ засталося! […]
Дарагія сябры, заўтра святая Нядзелька і памяць апостала і евангеліста Лукі! І як раз так супала, шт…
Дарагія сябры, заўтра святая Нядзелька і памяць апостала і евангеліста Лукі! І як раз так супала, што на нашых Біблійных чытаннях мы дайшлі да апошняга ўрыўка з eвангелля паводле Лукі. Таму заўтра на Літургіі прагучыць вось гатае апошняе зачала з евангелля паводле Лукі, а на сябрыне мы разам яго абмяркуем. Атрымаецца вось такое сумеснае агульнапарафіяльнае […]
Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды! Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярх…
Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды! Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні далучыцца да талакі на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19). У той час, калі многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў і сваякоў у Беларусі, мы можам паклапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак у […]
9 кастрычніка 1929 года памёр каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага рух…
9 кастрычніка 1929 года памёр каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху Адам Лісоўскі нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёскі Каранды (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Скончыў Віленскую духоўную семінарыю ў 1903 годзе, пасля чаго працягнуў навучанне ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе быў пасвечаны на ксяндза. З гэтага часу пачаў […]
Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гі…
Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі — ўсталявалі новую памятную шыльду. Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі праваслаўную рэлігію — Закон Божы, а пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама […]