Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамогай комікса…

“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамогай коміксаў “Усяго апублікавана каля 470 коміксаў. Ёсць яшчэ неапублікаваныя, але перакладзеныя. То бок наша кампанія comicsby агулам пераклала каля 500 тэкстаў…” “Цікавасць ёсць у людзей да беларускамоўных коміксаў. Больш за тое, у апошні час я заўважаю, што запатрабаванасць расце разам з тым, як […]

#цікавінкіЛіст Янкі Купалы да Гальяша ЛеўчыкаУ 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Гальяш Леўчык (18…

#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Гальяш Леўчык (1880-1944) выдаў у Вільні лацінкай свой першы паэтычны зборнік “Cyzyk bielaruski”, які рэдагаваў Янка Купала. У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага захоўваецца ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка (СКМ КП 5889/Ф1693). Народны паэт Беларусі пісаў яму ў лютым 1914 года: […]

#відэаСёння – 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фільм пра сла…

#відэа Сёння – 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы.  Прапануем паглядзець дакументальны фільм пра славутага беларускага песняра: https://www.youtube.com/watch?v=vu0kiDfFT0Q&t=13s

#цікаваесловаКАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дбайны)Прыклад…

#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дбайны) Прыклад: Унучка карпатліва палола моркву і распавядала бабулі пра свае гарадскія прыгоды.

#цікавінкі25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петруся Броўкі. У…

#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петруся Броўкі. У сваёй кнізе “Беларускі гістарычны анекдот” літаратуразнаўца Сяргей Шапран выкладае некалькі забаўных гісторый, якія здарыліся з Броўкам. Карэктура за подпісам Броўкі  Валянцін Тарас, паэт і перакладчык, прыгадваў, што калі працаваў у газеце «Звязда», аднойчы ўзяўся правіць вершы Петруся Броўкі, што ішлі ў чарговы […]

#цікавінкіДа гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства.«Дзеля вольнага ч…

#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзеля вольнага часу, дзеля душы». Васіль Быкаў — мастак. Артыкул Сяргея Шапрана  Усе ведаюць Васіля Быкава празаіка, а ці вядомы Быкаў-мастак? Маляваць Васіль Уладзіміравіч любіў з дзяцінства, ужо тады гэта былі асноўныя яго захапленні: чытанне кніг і маляванне. Яны засталіся галоўнымі праз усё яго […]

#цікаваесловаСЛУ́ХАЎКА (у тэлефона – дэталь, праз якую адбываецца працэс гаварэння і слухання)Прыкла…

#цікаваеслова СЛУ́ХАЎКА (у тэлефона – дэталь, праз якую адбываецца працэс гаварэння і слухання) Прыклад: Яна трэці дзень не падымала слухаўку, бо не хацела нікога чуць.

#цікавінкі5 чэрвеня праваслаўная царква адзначае Дзень ушанавання апякункі Беларусі Ефрасінні Полацк…

#цікавінкі 5 чэрвеня праваслаўная царква адзначае Дзень ушанавання апякункі Беларусі Ефрасінні Полацкай. Год таму выйшла кніга вядомага гісторыка Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе Крыж”, у якой аўтар сабраў самую поўную інфармацыю пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы. Кніга з ліку “маст рыд” кожным беларусам – вы не толькі даведаецеся шмат цікавага, але і […]

#слоўнікНапэўна, у аўторак – на Радаўніцу – Вы пойдзеце на могілкі. Альбо, мо, ужо там пабывалі – а…

#слоўнік Напэўна, у аўторак – на Радаўніцу – Вы пойдзеце на могілкі. Альбо, мо, ужо там пабывалі – адведалі дзядоў, прыбралі іх магілы. Слоўнік па тэме “Некропаль” будзе карысны ўсім, хто карыстаецца роднай моваю. Некропаль Могілкі, клады, пагост Цвінтар (могілкі пры храме) Магіла Пахаванне Перапахаванне Надмагілле, намагілле Надгробак, нагробак Помнік, стэла, агароджа S.P. – “Świętej […]

#цікавосткіСёння адзначаецца гадавіна з дня нараджэння вядомага гісторыка, стваральніка канцэпцыі “В…

#цікавосткі Сёння адзначаецца гадавіна з дня нараджэння вядомага гісторыка, стваральніка канцэпцыі “ВКЛ як беларускай дзяржавы” Міколы Ермаловіча. У 2007 годзе выходзіў адмысловы зборнік успамінаў, твораў, фотаздымкаў, прысвечаны Ермаловічу. Наклад кнігі быў невялікі – усяго 150 асобнікаў. Але гэты зборнік выкладзены ў вольнае карыстанне – чытайце, калі ласка.