Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Пытанні «Колькі нас?» і «Ці хапае вам забесьпячэньня?» ў кантэксце вайны і войска

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

“Колькі нас?” “Ці хапае вам забесьпячэньня?” – пытаньні якія мы маглі задаваць сабе тады альбо чуць з Еўропы. Пытаньне “Колькі нас?” асабіста для мяне было цікавым. Але я прынцыпова не ставіў за мэту гэта высвятляць нават для сябе – яшчэ з часоў пратэсту ў Беларусі разумеў, што калі менш ведаеш менш пад пагрозамі і катаваньнямі […]

За першыя дзесяць дзён у Кіеве я бачыў кроў толькі на шаломе з каларадскай лентай як попельніцу

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

За першыя дзесяць дзён свайго знаходжаньня ў Кіеве я бачыў кроў выключна на шаломе з каларадскай лентай. Ён ляжаў на ганку чорнага выйсьця з нашай школы. У ім можна было разгледзець і кавалачкі мозгу забітага акупанта. Выкарыстоўвалі тую каску выключна як попельніцу.#kus

Першыя тры гадзіны дзяжурства на даху праляцелі хутка, пасля чаго мяне змянілі

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Першыя тры гадзіны дзяжурства на даху праляцелі хутка. Мяне змянілі. Павячэраўшы і напісаўшы сваім, я навёў гадзіннік на 23:40. Спаць заставалася адну гадзіну сорак хвілін да чарговага этапа содневага дзяжурства. Перад сном прыняў “Тэрафлю”. Як я і казаў раней, мы ўсе хварэлі. Я – ў лёгкай форме. А “Кіт” заўтра ў нашым тэлеграм-чаце “Беларуский взвод […]

“Был бы художником – нарисовал бы картину войны – непередаваемо! На горизонте зарево пожара над Буче…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

“Был бы художником – нарисовал бы картину войны – непередаваемо! На горизонте зарево пожара над Бучей. В других местах несколько столбов дыма. Иногда грады то наши, то русские взлетают огненными снарядами, потом становятся невидимы, дым от взлета и через секунд 10 (в зависимости от расстояния) звук запуска. Разрывы видны не всегда – смотря как далеко […]

Сонца толькі-толькі знікла за гарызонтам. У гэты час – каля шасьці вечара з даху сваёй шматпавярхоўк…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Сонца толькі-толькі знікла за гарызонтам. У гэты час – каля шасьці вечара з даху сваёй шматпавярхоўкі я ўбачыў як з леса ля ўзлетнай паласы завода “Антонаў” на поўнай хуткасьці выехалі ўкраінскія грады. Яны хутка адпрацавалі поўным боекамплектам па расейскіх пазіцыях: “грады” пачалі свой рух у бок Бучы. Снарады ўзлятаюць. Бачна полымя дыі дым ад іх […]

Як наглядна адбываецца трансфармацыя сьвядомасьці часткі грамадства перад, здавалася б, непераадольн…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Як наглядна адбываецца трансфармацыя сьвядомасьці часткі грамадства перад, здавалася б, непераадольным злом. Беларусь мусіць быць вольнай. А разам з ёй і палітвязні – тысячы тых, што ў турмах, і мільёны тых што ў Беларусі і ў выгнаньні.

Гэта было маё самае цікавае і прыгожае, калі так можна сказаць, баявое дзяжурства ў той час.працяг…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Гэта было маё самае цікавае і прыгожае, калі так можна сказаць, баявое дзяжурства ў той час. працяг

З абеду на вучэньнях. Увесь мокры.Займаемся тактыкай на палігоне “Атэк”: рухаемся калонай, “кантакт!…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

З абеду на вучэньнях. Увесь мокры. Займаемся тактыкай на палігоне “Атэк”: рухаемся калонай, “кантакт!”, укрыцьцё, клін, лінія, праход скрыжаваньняў і іншае. Усе мокрыя. Двое хлопцаў – “трохсотыя”))) – ногі падвярнулі. Агулам – стомленасьць і задавальненьне ад працэса навучаньня ў дасведчанага інструктара (“Брэст” альбо “Волат” – заўвага “Кусь”). Праз паўтары гадзіны занятак па медыцыне. Вечарам, хутчэй […]

“Доброе”, – без эмоцый, зранку, напісала мне Люба ў адказ на “добрую раніцу”.Я не сумняваўся, што за…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

“Доброе”, – без эмоцый, зранку, напісала мне Люба ў адказ на “добрую раніцу”. Я не сумняваўся, што за 1200 кілометраў ад мяне – у Вільні – у Любы нешта здарылася. Гэта было відавочна. Не так як звычайна адказвала мне Люба. працяг

“Шлем смешный”, – пракаментавала Люба шалом, які пазычыў мне Лысы для сутачнага баявога дзяжурства. …

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

“Шлем смешный”, – пракаментавала Люба шалом, які пазычыў мне Лысы для сутачнага баявога дзяжурства. Дзень 17 сакавіка 2022 выдаўся сонечным але прахалодным. Ноччу тэмпература апусьціцца да -5. Я ахоўваю перыметр нашай школы. Амуніцыі яшчэ не хапае. Таму я не маю свайго ўласнага шалома. Накаленьнік і той разпараны – адзін у мяне на працоўнай правай назе, […]