
У дзень памяці св. Тэадора Студыта: ПРЭМ’ЕРА ПАДКАСТУ “ДАБРАЛЮБСТВА”
Ці можна навучыцца маліцца сэрцам?
Ці магчыма знайсці ўнутраны супакой у свеце, які не замаўкае ні на хвіліну?
Гэты падкаст — пра духоўнасць Айцоў Пустыні, пра Ісусаву малітву і пра тое, як старажытная традыцыя ісіхазму можа стаць часткай сучаснай беларускай душы.
“Гэта той падкаст, які я сам хацеў бы паслухаць 25 год назад.”
— а. Андрэй Буйніч https://youtu.be/dVRnMc9rBvg
[Падкаст – BY] Дабралюбства – школа малітвы
«Дабралюбства» — гэта не проста старажытны зборнік тэкстаў, а жывая традыцыя малітвы сэрца. Гэта шлях у Прысутнасць, дзе чалавек сустракае Фафорскае Святло.
У гэтым падкасце мы разважаем пра духоўную мудрасць Айцоў Пустыні, пра Ісусаву малітву і пра тое…