Партыя Народная Грамада

Канал партыі Мікалая Статкевіча

Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Павіншавалі з днём нараджэння вялікага сябра дэмакратычных беларусаў — Спікера Сейма Літоўскай Рэспу…

Партыя Народная Грамада

Павіншавалі з днём нараджэння вялікага сябра дэмакратычных беларусаў — Спікера Сейма Літоўскай Рэспублікі Ёзаса Олекаса.Ну і, вядома, скарысталіся магчымасцю абмеркаваць некаторыя актуальныя пытанні беларускай тэматыкі.Дзякуй за ўвагу і нязменную падтрымку Беларусі!

Аўдыязапісы фрагментаў маёй кнігі “І гэта ўсё ў табе” размяшчаюцца, са згоды іх чытальнікаў, не толь…

Партыя Народная Грамада

Аўдыязапісы фрагментаў маёй кнігі “І гэта ўсё ў табе” размяшчаюцца, са згоды іх чытальнікаў, не толькі на маім тэлеграм-канале, але і на ютуб-канале майго імя. Калегі, якія адмініструюць гэты канал, нават зрабілі асобны раздзел для такіх фрагментаў. Дарэчы, мяне іншым разам пытаюцца, чаму я ўжываю выраз “ютуб-канал майго імя”, замест таго каб проста даць спасылку […]

ГЕРОЙ ДВУХ НАРОДАЎВалянцін Троцкі, намеснік старшыні Народнай Грамады, далучыўся да акцыі салідарнас…

Партыя Народная Грамада

ГЕРОЙ ДВУХ НАРОДАЎ Валянцін Троцкі, намеснік старшыні Народнай Грамады, далучыўся да акцыі салідарнасці з беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі на Радзіме і мной, як аўтарам кнігі «І гэта ўсё ў табе», ды агучыў фрагмент з кнігі для яе аўдыёверсіі. Калі ў 2020 годзе пачаліся пратэсты, шмат хто мог пабачыць магутную фігуру Валянціна з вялікім […]

АДЭПТЫ ІДЭАЛОГІІ АСАБІСТАГА ВЫЖЫВАННЯГрупа былых палітвязняў звярнулася да вольных краін Еўропы з па…

Партыя Народная Грамада

АДЭПТЫ ІДЭАЛОГІІ АСАБІСТАГА ВЫЖЫВАННЯ Група былых палітвязняў звярнулася да вольных краін Еўропы з палымяным заклікам прыняць больш актыўны ўдзел у гандлі беларускімі палітвязнямі ў якасці пакупнікоў. Тэма амаль бяспройгрышная, бо хто ж супраць вызвалення невінаватых? Такія заклікі будуць станоўча ўспрынятыя не толькі самімі палітвязнямі і іх блізкімі, што цалкам зразумела. Яны будуць станоўча ўспрынятыя і […]

Яраслаў Кійко, які вывучае рэжысуру ў Польшчы, далучыўся да акцыі салідарнасці з беларускімі выдавец…

Партыя Народная Грамада

Яраслаў Кійко, які вывучае рэжысуру ў Польшчы, далучыўся да акцыі салідарнасці з беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні і іх чытачамі ў Беларусі. Ён прапанаваў нам два свае фільмы. Адзін з іх, створаны па матывах майго эсэ “Этыка вольных”, можна паглядзець тут. Другі — “Не нейтральная паласа” — прысвечаны спробе незаконна дэпартаваць мяне з Беларусі. Як мне […]

Заява Нацыянальнай Кааліцыі ў сувязі з гібеллю Віталя «Вітушкі» ТрыгубаваНацыянальная Кааліцыя выказ…

Партыя Народная Грамада

Заява Нацыянальнай Кааліцыі ў сувязі з гібеллю Віталя «Вітушкі» Трыгубава Нацыянальная Кааліцыя выказвае глыбокія спачуванні родным, блізкім, сябрам і баявым пабрацімам Віталя «Вітушкі» Трыгубава, беларускага добраахвотніка, які загінуў 19 кастрычніка 2026 года падчас выканання баявога задання ва Украіне. Віталь належаў да пакалення беларусаў, для якіх свабода і незалежнасць сваёй краіны былі не проста словамі. Актывіст […]

19 кастрычніка, падчас выкананьня баявой задачы, загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў.​Разьвітаньне адб…

Партыя Народная Грамада

19 кастрычніка, падчас выкананьня баявой задачы, загінуў Віталь «Вітушка» Трыгубаў. ​Разьвітаньне адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладнае месца і час, у мэтах бясьпекі і абмежаваньня прысутнасьці ўчорашніх двурушнікаў, кожны з жадаючых сваечасова дазнаецца праз ягоных пабрацімаў. ​Віталь сумленна абраў цяжкі лёс беларускага нацыяналіста. Пагрозы і прымус, зьбіцьцё і засьценкі — нічога ня змусіла яго адхіліцца […]

Як ужо пісаў у ліпені, у Беластоку выйшла мая кніга. Яе пачатковы наклад ужо амаль прададзены, а нас…

Партыя Народная Грамада

Як ужо пісаў у ліпені, у Беластоку выйшла мая кніга. Яе пачатковы наклад ужо амаль прададзены, а наступны будзе толькі зімой. Але ў віленчукоў заўтра яшчэ ёсць магчымасць набыць яе на фестывалі беларускай інтэлектуальнай кнігі ПРАДМОВА па адрэсе:Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25. З 10.00 па 16.00 Мае калегі зараз працуюць над […]

МАРШ СВАБОДЫ 1999 ГОДАСёння гадавіна Маршу Свабоды, які адбыўся 17 кастрычніка 1999 года ў Мінску. …

Партыя Народная Грамада

МАРШ СВАБОДЫ 1999 ГОДАСёння гадавіна Маршу Свабоды, які адбыўся 17 кастрычніка 1999 года ў Мінску. Марш быў спробай спыніць гвалтоўныя выкраданні і забойствы апазіцыйных палітыкаў, а таксама рэакцыяй на паглынанне Беларусі Расіяй, чарговым этапам якога стала заключэнне “саюзнай дамовы”.У Маршы ўзялі удзел па розным ацэнкам ад 20 да 100 тысяч чалавек. Марш суправаджаўся нападам на […]