1 лістапада Царква адзначае памяць святамучаніка Тэадора Ромжы, які стрымліваў саветызацыю Закарпацц…

1 лістапада Царква адзначае памяць святамучаніка Тэадора Ромжы, які стрымліваў саветызацыю Закарпацця

Нарадзіўся Тэадор-Юрый Ромжа 14 красавіка 1911 г. у с. Вялікі Бычкаў на Закарпацці ў сям’і чыгуначнага служачага. З дзевяці дзяцей яго бацькоў Паўла і Марыі выжыла пяцёра. Дзяцінства Тэадора праходзіла ў сялянскай працы, але разам з тым з ранніх гадоў праяўляліся яго здольнасці да навук, спеваў і спорту.

Гімназічныя настаўнікі адзначалі яго здольнасці да вывучэння замежных моў і дакладных навук. Схілялі яго выбраць кар’еру інжынера ці вайскоўца, але Тэадор вырашыў стаць святаром. У 1930 г. Тэадор Ромжа паступіў у Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме і на фармацыю ў калегію Германікум-Гунгарыкум.

З цягам часу Тэадор перавёўся ў калегіум Русікум. Тут рыхтаваліся хлопцы, якія павінны былі стаць каталіцкімі місіянерамі на Усходзе, перш за ўсё ў Расіі. Тэадор падчас навучання ў Русікуме прасякнуўся місійным духам, які там панаваў, паглыбіўся ў візантыйскую традыцыю і выношваў мару адправіцца ў СССР, каб навяртаць тамтэйшых жыхароў да адзінства з Апостальскім Пасадам. У 1935 г. Тэадор Ромжа стаў дыяканам, а ў наступным годзе — святаром.

Святар жыў у такі час, калі на яго родным Закарпацці вельмі імкліва адна ўлада змяняла іншую. Чэхаславакія адмовілася ўступаць у вайну з нацысцкай Германіяй і хутка распалася. Ненадоўга паўстала незалежная Карпацкая Украіна. Аднак вельмі хутка ў сакавіку 1939 г. яе захапіла Венгрыя.

У тым жа годзе а. Тэадора Ромжу прызначылі прафесарам Ужгарадскай духоўнай семінарыі. У 1944 г. памёр ужгарадскі грэка-каталіцкі біскуп Аляксандр Стойка. Венгры на яго месца рыхтавалі свайго чалавека, але гэтаму перашкодзіў Апостальскі Пасад. Ён спачатку прызначыў часовага адміністратара, а потым прызначыў на біскупа а. Тэадора Ромжу.

Незадоўга пасля яго прызначэння Закарпацце захапілі савецкія войскі. Новая ўлада спачатку схіляе біскупа адмовіцца ад узгадвання Папы Рымскага падчас набажэнстваў, а потым — да пераходу ў маскоўскае праваслаўе. Уладыка Тэадор адмовіўся і да такой жа пазіцыі заклікаў сваіх святароў. Некаторых з іх ён адправіў за мяжу, іншых жа маральна рыхтаваў да супраціву ўгаворванням савецкіх спецслужбаў і небяспек, якія з гэтага вынікалі.

Калі ў 1945 г. савецкая ўлада на Закарпацці зацвердзілася, то прыслала сюды маскоўскага праваслаўнага епіскапа. Грэка-каталікоў абвясцілі па-за законам як калабарантаў з нацыстамі і агентаў Ватыкана. Выйшлі забароны на друкаваныя выданні і навучанне дзяцей пры парафіях. Адхілены ўладай уладыка Тэадор працягваў наведваць свае парафіі і заклікаць людзей не зракацца адзінства з Рымам.

Кіраўніцтва УССР у асобах першага сакратара Мікіты Хрушчова і міністра дзяржбяспекі Саўчанкі падрыхтавала аперацыю па ліквідацыі Мукачаўскага біскупа. Тэадор Ромжа працягваў візітацыі давераных яму парафій. У адну з такіх ён выправіўся 26 кастрычніка 1947 г. У сяле Лаўкі Мукачаўскага раёна ўзнікла патрэба асвяціць новазбудаваны храм. Падчас святкаванняў за сялом стаяў “Студэбекер” з невядомымі і