Сапраўды блаславёнае сэрца Найсвяцейшай Дзевы! Дзякуючы прабыванню Духа Святога і яго натхненням Яна была заўсёды ва ўсім паслухмяная волі Божага Слова. Не кіравалася ўласным адчуваннем і меркаваннем, але ў знешнім служэнні выконвала тое, што ўнутры наказвала Яе веры Мудрасць. Належала, каб Божая Мудрасць, якая пабудавала Царкву як жыллё для сябе, выкарыстала Найсвяцейшую Дзеву як прыклад […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Св. Абба Даратэй пра ўнутраны спакой і выпрабаванні ў жыцці чалавека
Можа здарыцца, што хтосьці, як сам мяркуе, захоўвае абсалютны спакой і засяроджанасць, адчувае сябе пакрыўджаным словам брата і думае, што слушна гневаецца, кажучы: «Калі б ён не прыйшоў, не пакрыўдзіў бы і не раззлаваў, я б не здзейсніў граху». Канешне, гэта падман і фальшывае разважанне. Ці ж той, хто сказаў некалькі словаў, сапраўды прынёс неспакой […]
Гісторыя мучаніцтва св. Юстына і яго паплечнікаў перад прэфектам Рыма Рустыкам
Гісторыя мучаніцтва св. Юстына і яго паплечнікаўКалі святых схапілі, іх прывялі да прэфекта Рыма Рустыка. Пасля іх паставілі перад судом, і прэфект Рустык сказаў Юстыну: «Спачатку пакланіся багам і пакарыся імператарам». Юстын адказаў: «Нас нельга абвінавачваць і затрымліваць за тое, што мы слухаемся наказаў нашага Збаўцы Ісуса Хрыста». Рустык сказаў: «Якое вучэнне вызнаеш?» Юстын адказаў: […]
Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта анансавала зборнік алічбаваных дакументаў «Уніяцкі зборнік»
Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта анансавала зборнік алічбаваных гістарычных дакументаў «Уніяцкі зборнік». Гэты зборнік закліканы аб’яднаць раскіданыя па розных фондах бібліятэкі дакументы, звязаныя з адной з найбуйнейшых хрысціянскіх канфесій Вялікага Княства Літоўскага.Дакументы, а менавіта рукапісы, лісты, друкаваныя кнігі, планы зямельных уладанняў, выявы, фатаграфіі і інш., раскрываюць гістарычны лёс уніяцкай царквы.Калекцыя ўключае ў сябе розныя віды прадметаў, якія […]
Папа Францішак ушанаваў Папу Бэнэдыкта ХІІІ за рашэнне аб каранаванні Жыровіцкай Іконы Багародзіцы
ПАПА ФРАНЦІШАК УШАНАВАЎ ПАПУ БЭНЭДЫКТА ХІІІ, ЯКІ ПРЫНЯЎ РАШЭННЕ АБ КАРАНАВАННІ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ 19 (8) верасня 1730 г. адбылося каранаванне Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Папам Рымскім быў тады Клімент ХІІ (12.VII.1730 – 6.ІІ.1740). Але рашэнне “узлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах, у царкве айцоў ордэна св. Васіля, залатыя […]
Адзінародны Божы Сын прыняў чалавечую прыроду дзеля нашага збаўлення і ахвяры за грахі
Адзінародны Божы Сын, жадаючы даць нам удзел у сваім бостве, прыняў нашую прыроду, каб, стаўшыся чалавекам, учыніць людзей багаміБольш за тое, усё, што Ён прыняў ад нас, цалкам прызначыў для нашага збаўлення. Ахвяраваў сваё цела Богу Айцу як уміласціўленне за нас. Сваю кроў праліў дзеля нашага адкуплення і абмыцця, каб мы, выкупленыя з няшчаснай няволі, […]
Галіна Флікоп-Світа расказвае пра даследаванне ікон у хаце беларусаў і музейныя калекцыі
Пра што расказваюць абразы? Як збіраўся матэрыял для даследавання “Іконы ў хаце беларусаў”, вынікі якога друкуюцца ў часопісе “Наша вера”? Якія музейныя калекцыі сталі асновамі для альбомаў “Беларускі іканапіс XVI – першай паловы XX ст.” і “Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку XX ст.”? Пра беларускія абразы і іх даследаванне расказвае кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар і […]
2 чэрвеня ў Мінску пройдзе працэсія Божага Цела па вуліцах горада
https://catholic.by/3/news/announcements/17375-u-pershuyu-nyadzelyu-chervenya-ad-zalatoj-gorki-pa-vulitsakh-minska-projdze-pratsesiya-bozhaga-tsela У першую нядзелю чэрвеня ад Залатой Горкі па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела У нядзелю 2 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 30 мая, па вуліцах Мінска пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.
30 траўня 2024: Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Corpus Christi) у Грэка-католікаў Беларусі
30 траўня 2024 – CORPUS CHRISTI = Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста=Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (якая адзначаецца ў чацвер пасля першай нядзелі пасля Пяцідзесятніцы).=У гэты дзень Царква сладае падзяку Збаўцы за дар Эўхарыстыі; у гэты ж дзень або ў наступную пасля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой […]
Асаблівыя царкоўныя рэчы і сімвалы ў храме грэка-католікаў Беларусі
Храм як святое месца малітвы, дзе збіраецца супольнасць для богаслужэнняў, мае шэраг асаблівых святых рэчаў, неабходных для здзяйснення гэтых богаслужэнняў. Іх яшчэ называюць царкоўным начыннем. Разгледзім некаторыя з іх. Першае, на што звяртаем увагу, уваходзячы ў храм, — гэта вялікая колькасць свяцільнікаў — носьбітаў святла — гэта і свечкі, і лампады, і панікадзіла (вялікая падвесная […]