сачыў за ўладыкам.На наступны дзень пасля асвячэння храма біскуп Тэадор Ромжа разам з двума святара…
На наступны дзень пасля асвячэння храма біскуп Тэадор Ромжа разам з двума святарамі, двума семінарыстамі і фурманам на падводзе выправіліся з сяла. “Студэбекер” ехаў следам. Калі падвода спускалася з пагорка, аўто ззаду ўдарыла ў яе і доўгі час штурхала перад сабой, наносячы пасажырам цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пасля нападнікі сталі дабіваць іх палкамі.
Пацярпелых даставілі ў Мукачаўскую бальніцу. Нягледзячы на тое, што даглядаць іх прыйшлі сёстры-базылянкі, спецслужбы пад выглядам санітаркі падаслалі сваю супрацоўніцу, якая ўвяла ўладыку Тэадору атруту курарэ. Напярэдадні 1 лістапада мукачаўскі біскуп адышоў да вечнасці.
Цела ўладыкі Тэадора Ромжы апранулі ў біскупскае адзенне і перавезлі ў катэдральны храм ва Ужгарадзе. Нягледзячы на распараджэнне перавозіць яго ўначы, развітацца са сваім пастырам выйшлі тысячы вернікаў. Не спыняўся доступ да яго цела і на працягу некалькіх наступных дзён, калі яно ляжала ў катэдры. Урэшце біскуп знайшоў свой вечны спачын у крыпце сабора.
З яго смерцю не спынілася дзейнасць Грэка-Каталіцкай Царквы на Закарпацці. Узначаленая яго наступнікам Аляксандрам Хірам, яна перайшла ў падполле і працягвала дзейнічаць на працягу ўсіх гадоў савецкай улады.
У чэрвені 2001 года Папа Рымскі Ян Павел II падчас свайго візіту ва Украіну далучыў Тэадора Ромжу да ліку блаславёных.