
Клаўдзіу-Лучыян Поп — новы Вярхоўны Архібіскуп Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сінод біскупаў Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіў на пазачарговай сесіі ў Рыме ў перыяд з 2 па 6 лістапада 2025 года, абраў Клаўдзіу-Лучыяна Попа, цяперашняга епархіяльнага біскупа Клуж-Герла, Архібіскупам і Мітрапалітам Альба-Юліі і Фэгэраша, а таксама Вярхоўным Архібіскупам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Новы Вярхоўны Архібіскуп атрымаў пацвярджэнне абрання ад Святога Айца Льва XIV у адпаведнасці з кананічнымі патрабаваннямі.
Інтранізацыя адбудзецца 15 лістапада 2025 года ў галоўным архібіскупскім саборы Святой Тройцы ў Блажы.
https://bisericaromanaunita.ro/preafericirea-sa-claudiu-lucian-pop-este-noul-arhiepiscop-major-al-bisericii-romane-unite-cu-roma-greco-catolic/