Абарона Кіева.Аповед 5: Яскравыя ўспаміны пра маіх пабрацімаў з таго перыядуЧастка 1.3: Павал “Волат” Суслаў. Несправядлівае пакараньне. (чытайце ў каментары)
#Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Далей па храналогіі мусіў ісьці выпадак, апісаны раней аўтарам
Далей па храналогіі мусіў ісьці гэты выпадак, апісаны мной раней:
Расейская ракета ўдарыла па гандлёвым цэнтры Retroville, загінула 8 чалавек
За кухонным вакном, абрамленым старой драўлянай рамай, нечакана ўспыхвае асляпляльнае бела-аранжавае зарыва. На некалькі секунд позні вечар (было 20 сакавіка 2022 каля 23:00) ператвараецца ў дзень. З невялікай затрымкай наш шматпавярховы будынак інтэрната ўздрыгвае і пачынае злёгку хістацца, як пры невялікім землятрусе. З балкона на кухню, пакідаўшы свае недакураныя цыгарэты, з вялікімі вачыма ўвальваецца “Лысы” […]
У Баранавічах праводзяць масавыя ператрусы і затрыманні, канфіскоўваюць тэхніку і вязуць на допыты
“У Баранавічах масавыя ператрусы і затрыманні”, – прачытаў я на “Вясьне”. – “канфіскоўваюць тэхніку, вязуць на допыты. Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ. Ёсць інфармацыя, што людзей вязуць праходзіць паліграф. Таксама пацвердзілася інфармацыя пра тое, што тым, хто быў раней затрыманы альбо асуджаны па палітычных артыкулах, “прапануюць” здаць “біяматэрыял” – калі адмовішся, просяць прыйсці ў міліцыю […]
Апісанне чатырохмеснага пакоя ў студэнцкім інтэрнаце з драўлянымі ложкамі і асабістымі рэчамі
Чатырохмесны пакой у студэнцкім інтэрнаце мае сьветла-бежавыя сьцены. На падлозе ляжыць рознакаляровы дыван. Злева ад увахода стаіць драўляны двух’ярусны ложак. Тут сьпіць “Лясьнік” і хварэючы на кавід “Лешы”. На краі іхняга ложка вісяць шэрая кофта і белы кабель для зарадкі, а знізу на падлозе стаяць армейскія бацінкі са шкарпэткамі на іх. Насупраць увахода – акно […]
Вайсковыя занялі жаночы інтэрнат у Кіеве, дзе засталіся цыдулкі з прапановамі ад жанчын
Я засяліўся ў адзін пакой з “Лысым”, “Лешым” і, здаецца, “Лясніком”. Мяркуючы па абстаноўцы ў пакоі і пакінутым у ім рэчам – засталося амаль усё акрамя найбольш каштоўных – мы трапілі ў жаночы інтэрнат. Відавочна, што дзяўчаты ў хуткім парадку з’ехалі адсюль. Магчыма, праз пагрозу штурма Кіева і спыненьне заняткаў ва ўніверсітэце. Гэтага мы дакладна […]
Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клочко служыць у батальёне Кастуся Калиновскага ў Кіеве
– Есть следующий гость, с которым мы поговорим. Это уже человек с фронта, можно сказать. Беларуский доброволец, который служит сейчас в Киеве – Александр Клочко. Александр, приветствую вас, – прадставіўшы, звярнуўся да мяне журналіст. – Добрый день, – яшчэ па-расейску вітаюся я роўным, спакойным голасам пазбаўленым залішняга эмацыйнага акрасу. – Александр, а вы служите в […]
Першае інтэрв’ю на вайне 19 сакавіка 2022 года з умовамі камандавання батальёна Каліноўскага
Сваё першае інтэрв’ю на гэтай вайне я даю, калі не памыляюся з чарговасьцю, 19 сакавіка 2022. Яно адбываецца ў калідоры на фоне бязьлікай сьветла-бежавай аднатоннай сьцяны кіеўскага інтэрната – справа ў тым, што галоўнае патрабаваньне ад камандаваньня батальёна Каліноўскага – даваць інтэрв’ю такім чынам, каб па відэа немагчыма было ідэнтыфікаваць месца здымак. Таксама ані ў […]
19 сакавіка 2022 батальён Каліноўскага пераязджае ў інтэрнат кiеўскага ўніверсітэта
Знаходзячыся ў нарадзе а дванадцатай гадзіне дня я даведаўся, што мы сёньня пераязджаем. Куды? – Невядома. 19 сакавіка 2022 каля пяці вечара я мокры, потны, няголены разам з іншымі хлопцамі загрузіў майном машыны. Мы гатовы да пераезда. Праз гадзіну мы ўжо стаім перад шматпавярховым будынкам інтэрната аднаго з невядомых нам кіеўскіх універсітэтаў. Асабовы склад батальёна […]
Асабовы склад другога ўзвода батальёна Каліноўскага на 17 сакавіка 2022 года
Па стану на 17 сакавіка 2022 года асабовы склад другога ўзвода батальёна Каліноўскага быў наступны: Камандзір другога ўзвода – “Кіт”. 1. Першае адзяленьне: камандзір першага адзяленьня – … працяг