У новым выпуску падкаста “
Хрысціянства і літаратура” айцец
Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова. На гэты раз гаворка ідзе пра апавяданне “Світка”, дзе праз лёсы герояў аўтар паказвае сутыкненне традыцыйнай веры і савецкай рэчаіснасці ў беларускіх вёсках 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя.
Мы даведваемся як савецкая ўлада спрабавала змяніць рэлігійныя звычаі і ўвесці новыя абрады, а таксама як людзі розных пакаленняў рэагавалі на гэтыя змены. Асаблівая ўвага ў гэтым выпуску надаецца сустрэчы Восіпа і Сабасцяна Косткі – кума, які мусіць сумяшчаць ролю савецкага актывіста і традыцыйнага хроснага бацькі.
Эпізод адкрывае шырокі кантэкст жыцця вяскоўцаў падчас калектывізацыі, іх адносіны да Царквы і веры, а таксама паказвае, як праз літаратуру можна разумець гісторыю, традыцыі і маральныя выбары чалавека.