У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разв…

У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважанні пра рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова.

У апавяданні “Баян” пісьменнік апісвае жыццё зняволеных на будаўніцтве Беламорканала. Героі твора – злачынцы – згадваюць Бога, Хрыста ды Маці Божую ў сваёй лаянцы. Укладаючы імёны Хрыста і Багародзіцы ў вусны крымінальнікаў, Лынькоў нібы кажа: хрысціянства не было ў стане перавыхаваць чалавека. Таксама савецкі пісьменнік паказвае: рэлігія – гэта нешта, што мае адысці ў мінулае пад уплывам зменаў, якія адбываюцца з чалавекам у камуністычным грамадстве.