Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Хрыстос даручыў апосталам навучаць усе народы і ўмацоўваць еднасць Царквы

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Калі Хрыстос Госпад сказаў: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 18-19), – не толькі апосталам даручыў заданне, якое сам атрымаў ад Айца, але таксама пажадаў, каб супольнасць апосталаў утварала дасканалую еднасць, каб унутрана была звязана самым моцным падвойным вузлом: той самай верай і той […]

Пасля смерці Язафата пачалося царкоўнае даследаванне яго жыцця і мучаніцтва

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Пасля смерці Язафата пачалося царкоўнае даследаванне яго жыцця і мучаніцтва. У 1643 годзе папа Урбан VIII дазволіў ушанаванне яго як блаславёнага ў базыльянскім ордэне. Папа Пій IX кананізаваў Язафата 29 чэрвеня 1867 года, афіцыйна ўключыўшы яго ў лік святых. Папа Леў XIII у 1882 годзе пашырыў яго літургічнае ўшанаванне на ўсю Каталіцкую Царкву. Дзень яго […]

12 лістапада Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святога Язафата Кунцэвіча, мучаніка за веру

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

 12 лістапада ўся Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святога Язафата Кунцэвіча – уніяцкага архібіскупа, жыццё якога прыйшлося на час, калі сярод продкаў сучасных беларусаў і ўкраінцаў ішла вострая барацьба за царкоўную еднасць і яе разуменне. Ён адстойваў еднасць з Рымам, але не адмовіўся ад візантыйскага абраду і царкоўнаславянскай літургічнай традыцыі. 12 лістапада 1623 года Язафат быў […]

Ян Кунцэвіч стаў архібіскупам Полацкім і загінуў у 1623 годзе падчас рэлігійнага канфлікту

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

 У юнацтве Ян Кунцэвіч апынуўся ў Вільні, дзе працаваў у купца. Гандаль не стаў галоўным сэнсам яго жыцця: ён паглыбляўся ў малітоўнае жыццё, а таксама назіраў за рэлігійнымі спрэчкамі свайго часу. У 1604 годзе ён уступіў у манастыр Святой Тройцы ў Вільні і прыняў манаскае імя Язафат. Паводле біяграфічных звестак, ён быў асабліва адданы малітве, […]

Эпізод 45, 2026: Хрыстос кажа «Устань», калі здаецца, што ўжо позна

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Эпізод 45, 2026. Калі здаецца, што ўжо позна, Хрыстос кажа: «Устань» У нядзелю, 8 лістапада 2026 году, у гэтым эпізодзе мы разважаем над Евангельлем паводле Лукі (Лк 8:41–56) і дзьвюма гісторыямі, якія пераплятаюцца паміж сабой: гісторыяй Яіра, чыя дачка памірае, і жанчыны, якая дванаццаць гадоў пакутуе ад крывацёку. Гэтыя дзьве гісторыі вельмі розныя, але ў […]

Айцец Андрэй Крот абмяркоўвае аповесці Міхася Лынькова ў перадачы «Хрысціянства і літаратура»

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

У чарговай перадачы цыкла “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот завяршае размову пра аповесць Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”, звяртаючы ўвагу на апісанне пахавальных традыцый і іранічнае стаўленне аўтара да хрысціянскай веры. Таксама аўтар распачынае знаёмства з аповесцю “Апошні зверыядавец”, у якой Лынькоў паказвае, як савецкая ўлада спрабавала замяніць хрысціянскія абрады новымі, ідэалагічнымі рытуаламі.

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ вул. Гараднічанская 32а РАСКЛАД

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 9-15 лістапада 12 лістапада, чацверСв. Язафата, архібіскупа Полацкага18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 13 лістапада, пятніцаСв. Яна Залатавуснага, архібіскупа Канстантынопальскага18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 15 лістапада, нядзеля10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага з рэкалекцыйным навучаннем– Пачатак Каляднага посту

Патрыярх Варфаламей спадзяецца дасягнуць адзінства з Каталіцкай Царквой праз дыялог і ласку Духа

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

«Мы дасягнем адзінства з Каталіцкай Царквой», – патрыярх Варфаламей22 кастрычніка грэчаская дзяржаўная тэлерадыёкампанія ERT прадставіла дакументальны фільм «Усяленскі патрыярх Варфаламей», прысвечаны 35-годдзю інтранізацыі Варфаламея на Канстанцінопальскі пасад. У фільме патрыярх распавядае пра сваё жыццё і патрыяршае служэнне. Сярод іншага, патрыярх Варфаламей гаворыць пра мэту ягонага дыялогу з Каталіцкай Царквой: «Наша Царква, якая лічыць, што працягвае […]

Recensio Vulgata и Recensio Ruthena: две традиции византийского обряда в Католической Церкви

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

#Обряд@byzcathrus «Recensio Vulgata» и «Recensio Ruthena»: две традиции – один обряд В рамках византийского обряда в Католической Церкви существуют две устоявшиеся традиции совершения богослужений. «Recensio Vulgata» (от лат. «народный»). Распространена среди католиков византийского обряда в России, Сербии, Болгарии. Календарь юлианский (старый стиль), но есть приходы с новоюлианским. Развивалась в Русской Православной Церкви, начала использоваться первыми […]

Невядомая старонка гісторыі Ўніяцкай Царквы ў Беларусі: асяродак базылянаў у Паставах

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Невядомая старонка гісторыі Ўніяцкай Царквы ў Беларусі – асяродак базылянаў у Паставах. Алесь Суша ў сваім аўтарскім праекце «Сакрэты кніжных рарытэтаў» расказвае пра цікавую кніжную знаходку, надпісы ў якой зьвярнулі ўвагу дасьледчыка на манастыр базылянаў у Паставах, пра які сёньня амаль нічога невядома. https://youtu.be/iBTZhHJRzdo?si=3OaFHnGgYdJ689G4 Сакрэты кніжных рарытэтаў №26 Манахаў няма, а кнігі засталіся Як шмат […]