18 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. На днях Ваяр распавёў нам выпадак, найбольш яму адклаўшыйся ў памяці за час знаходжаньня ягонага падраздзяленьня ў прыфрантавой весцы Таццянаўка. Адбывалася гэта гісторыя ў траўні 2022 ў Мікалаеўскай вобласьці. На той момант мы ўваходзілі ў склад першага ўзвода другой роты, якой камандаваў Дзядзька. Камандзірам нашага ўзвода […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Падчас вучэньняў над вайскоўцамі з’явіўся дрон Мавік-3, пасля разарваўся снарад
Падчас гэтых вучэньняў над намі з’явіўся дрон. Спачатку мы пачулі яго жужаньне, а потым знайшлі вачыма. Гэта быў Мавік-3. Хто запусьціў яго і адкуль мы не ведалі. І проста не звярталі на яго ўвагу. Праз нейкі час у лагчыне, што метрах у 150 ад нас разарваўся снарад. Гука выхаду мы не чулі. Ён прыляцеў аднекуль […]
Тэставанне дыстанцыйнага стрэлу з СПГ-9 у Данецкай вобласці на палігоне каля Раскошнага
14 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. Хмурае данбаскае неба. Часам з яго крапае дождж. Не моцны, але ўсё яшчэ можа змяніцца. Лепш быць апранутым ў дажджавік. Аскепкавыя снарады да сапага нам яшчэ так і не прывезлі. Супрацьтанкавых – хоць дупай еш. Вырашылі пратэсьціць наша апошняе вынаходніцтва, якое мы змасьцярылі на нашай прыфрантавой […]
Аўтар папулярызуе беларускую мову праз фотасесію са 18-гадовай мадэллю ў вясковым садзе
Бача, сабраў мне “ссабойку”. Я перайшоў вясковую вуліцу. Патрэбны мне дом быў праз пару двароў. На лай сабакі выйшла гаспадыня. Жанчыне было каля 50 гадоў. Яна запрасіла мяне ў дом і паведаміла, што “Кнопачка” з’ехала дзень таму. Я ўжо вырашыў, што прыйдзецца “прымушаць” Воскара альбо Ваяра пазіраваць вуснамі, але тут ў пакой зайшла 18-цігадовая дачка […]
21 красавіка 2023 года ў сяле Раскошнае Данецкай вобласці адзначылі слова дня «Вусны»
21 красавіка 2023 года, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. Сёньняшняе слова дня – “Вусны”. Мне тэрмінова трэба зрабіць фота да яго. Ваяр і Воскар – мае звычайныя “мадэлі”, якія не хаваюць свой твар, заўсёды побач і таму, звычайна іх я, перыядычна, “прымушаю” праілюстраваць тое ці іншае слова дня. Часам, калі можна зрабіць гэта без […]
Фан-група Куся пакуль не гатова да публічнага дыялогу па крыўдах
“Фан-група” Куся. Яна такая. Нажаль, ані публічна, ані ўдакладніць дэталі сваіх крыўд на мяне яны пакуль няздольны. Чакаю пакуль у іх вырастуць яйкі і адкрыты да публічнага дыялога на заяўленыя імі тэмы пра “маіх кінутых дзяцей”, пра “Куся-альфонса” і “Куся-ухілянта”
Клуб «Ліцвіны» адкрывае групу псіхалагічнай падтрымкі для сем’яў беларускіх добраахвотнікаў
ПСІХАЛАГІЧНАЯ ПАДТРЫМКА ДЛЯ СЕМ’ЯЎ ДОБРААХВОТНІКАЎ Клуб «Ліцвіны» адкрывае набор у групу псіхалагічнай падтрымкі для родных і блізкіх беларускіх добраахвотнікаў. Вайна раніць не толькі тых, хто трымаў зброю, але і тых, хто кожны дзень чакаў званка, маліўся, каб блізкі вярнуўся жывым. Гэта нябачны фронт, дзе боль, страх і трывога з’ядаюць знутры. Тут мы створым прастору, дзе […]
Як атрымаць медыцынскую дапамогу ў Польшчы: страхоўка, тэрапеўт, спецыялісты і тэрміновая дапамога
ЯК АТРЫМАЦЬ МЕДЫЧНУЮ ДАПАМОГУ Ў ПОЛЬШЧЫ 1⃣ Страхоўка– калі ты працуеш легальна — у цябе мусіць быць дзяржаўнае страхаванне (NFZ).– калі не — трэба або прыватная страхоўка, або плаціць за прыём з уласнай кішэні. 2⃣ Зварот да тэрапеўта– калі ёсць страхоўка, трэба зарэгістравацца ў выбранай паліклініцы (POZ).– абяры лекара і падпішы дэкларацыю (можна мяняць лекара […]
Клуб «Ліцвіны» арганізуе рэтрыт для беларускіх добраахвотнікаў у Польшчы
РЭТРЫТ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ У ПОЛЬШЧЫКлуб «Ліцвіны» запрашае на закрытую сустрэчу, арганізаваную выключна для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся і працягваюць змагацца ва Украіне за волю і годнасць Беларусі. Час і дакладнае месца — толькі праз асабісты кантакт з ц’ютарамі клуба. Вас чакае:– камфортныя дамкі на беразе возера;– лазня і агонь пад адкрытым небам;– лес і […]
15 красавіка 2023 у сяле Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай сустрэча з камандзірам ЗСУ каля фронту
15 красавіка 2023, сяло Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай Данецкай вобласьці бліз лініі фронту. А 18 гадзіне прыехалі да ЗСУ-шнікаў на сустрэчу з іхнім камандзірам дамовіцца аб заўтрашнім сумесным выязьдзе для пошука пазіцыі. Дэталі той размовы і антураж памяшканьня з большага сьцёрліся з маёй памяці за два з лішнім года. Памятаю, што зайшлі мы ў хату. Вокны […]