Мой першы ўспамін пра В(арфаламея) – Краматорск, восень 2022. Мы ідзем з ім з нашай Краматорскай базы на мясцовы рынак. Па дарозе размаўляем пра асабістае жыцьцё ў мірныя часы, удзел у пратэсьце 2020 года. Нарэшце тэма даходзіць да вайны: – В первые дни на войну поехали одни авантюристы, искатели приключений, безбашенные и любители пострелять., – […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чатыры дыхальныя тэхнікі для спакою пры панічнай атацы, асабліва пасля траўмы
ПАНІЧНАЯ АТАКА. ШТО РАБІЦЬ? Панічная атака “забірае” паветра, сэрца “скача”, розум губляе кантроль. Асабліва цяжка, калі гэта звязана з траўматычным досведам — напрыклад, з вайной. Заўсёды даступны інструмент — дыханне. 4 тэхнікі, якія супакойваюць праз тулава і вяртаюць у рэальнасць: 1⃣ Квадратнае дыханне (4–4–4–4)– удых на 4 сек.– затрымка дыхання на 4 сек.– выдых на […]
Руды кот Персік жыў на Данбасе і пераехаў з Часовага Яра ў Вільнянск у 2023 годзе
Узгадваючы В(арфаламея), памяць мая заўсёды вяртае ўспаміны пра Персіка. Персік – гэта руды кот, які нарадзіўся, імаверна, увесну 2022 на Данбасе. Ён жыў з намі ў склепе Часовага Яра да канца лютага 2023. Шкоды не рабіў, паводзіў сябе нядрэнна. Калі б у той час вы папрасілі Куся і Бачу пазнаёміць вас з Персікам, то мы […]
20 красавіка 2023 В(арфаламей) атрымаў цяжкае параненьне падчас баявой задачы
За дзень да ратацыі, раніцай 20 красавіка 2023, мы атрымалі трывожную навіну: Падчас выхаду на баявую задачу ў складзе пяцёркі атрымаў цяжкае параненьне В(арфаламей). Граната ўзарвалася ў яго на поясе і моцна пашкодзіла ўнутрыныя ворганы. У цяжкім стане ён патрабаваў хуткай эвакуацыі, якую ўскладняла ягонае знаходжаньне бліз варожых пазіцый. Мы былі ў поўнай гатоўнасьці далучыцца […]
Завершен курс для ц’ютараў по поддержке добровольцев-ветеранов в клубе Licviny
ЗАВЕРШАНЫ КУРС ДЛЯ Ц’ЮТАРАЎ ПА ПРАГРАМЕ ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ-ВЕТЭРАНАЎ Кожны ў гэтай доўгай вайне абірае свой шлях дапамогі тым, хто на фронце. Хтосьці валанцёрыць, хтосьці дае псіхалагічную падтрымку, хтосьці проста побач па побытавых пытаннях у патрэбны момант. Клуб Licviny стварыў і ўдасканальвае сістэму ветэранаў-ц’ютараў, якія дапамагаюць сваім пабрацімам прайсці няпросты шлях адаптацыі пасля вайны. Мы ідзем […]
Варта святла шукае вартаўнікоў у Вільні для падтрымкі Беларусі
Варта святла мае патрэбу ў вартаўніках. Калі вы ў Вільні і жадаеце далучыцца – пішыце мне ў асабістыя за дэталямі. Беларусь будзе вольнай.
У красавіку 2023 у Раскошным капалі бліндаж каля фронту ў Данбасе
Яшчэ 8 красавіка 2023 прыехаў да нас у Раскошнае Д(жон) з Ваяром. Па словах Д(жона) Курсант растроены, дэмаралізаваны: снарады – невядома калі будуць. Кажа, што будзем рыць акопы ў зоне баявых дзеяньняў, каб справа нейкая была пакуль няма снарадаў. “Дык можна бліндаж выкапаць. Патрэніравацца”, – прапанаваў я. Але ўзнікла пытаньне: дзе тут узяць бярвеньне для […]
Сяргей Пальчэўскі: былы актывіст «Маладога фронту» ваяваў ва Украіне і жыве ў Польшчы
Былы актывіст «Маладога фронту» Сяргей “Ваяр” Пальчэўскі стаўся знакамітым шырокаму колу грамадскасьці, пасля таго як прыкуў сябе кайданкамі да бампера «МАЗу» ў Курапатах падчас пратэсту супраць будаўніцтва забаўляльнага цэнтру ў 2017-м. Ён зрабіўся фігурантам крымінальнай справы, якую празвалі «справаю патрыётаў», а потым з’ехаў з краіны ў эміграцыю. Сяргей ваяваў ва Украіне і ўжо з тры […]
29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны і беларусаў, якія змагаліся за свабоду
29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны Сёння ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Асаблівым болем гэтая дата адгукаецца ў сэрцах беларусаў, бо сярод герояў, якія паўсталі супраць расейскай навалы, былі і нашыя суайчыннікі. Беларусы ішлі ў бой пад украінскімі і беларускімі сцягамі, бо разумелі: абараняючы Украіну, яны адначасова змагаліся […]
Аляксандр Клачко абмяркоўвае расейска-ўкраінскую вайну і літвінізм з Algis Ramanauskas
Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы запрошаным на эфір да ALGIS RAMANAUSKAS. ALGIS RAMANAUSKAS адзін з падпісантаў петыцыі па забароне “Пагоні” у Літве. У шчырай размове быў рады пачуць аргументы ALGIS RAMANAUSKAS па гэтаму пытаньню. Агучыў сваю пазіцыю. Паспрабаваў данесьці значэньне “Пагоні” і гістарычнай спадчыны Вялікага княства літоўскага […]