За дзень да ратацыі, раніцай 20 красавіка 2023, мы атрымалі трывожную навіну:
Падчас выхаду на баявую задачу ў складзе пяцёркі атрымаў цяжкае параненьне В(арфаламей). Граната ўзарвалася ў яго на поясе і моцна пашкодзіла ўнутрыныя ворганы.
У цяжкім стане ён патрабаваў хуткай эвакуацыі, якую ўскладняла ягонае знаходжаньне бліз варожых пазіцый.
Мы былі ў поўнай гатоўнасьці далучыцца да аперацыі па эвакуацыі В(арфаламея). Але кіраўніцтва “Волата” прыняло рашэньне выкарыстаць для эвакуацыі браніраваную тэхніку, паколькі іншая з вялікай верагоднасьцю будзе знішчана ворагам.
Праз гэта і лагістычныя замінкі В(арфаламей) быў эваякуваны толькі праз некалькі гадзін.
Шчыра кажучы, мы лічылі, што ён не выжыве, але лёс пакінуў В(арфаламею) жыцьцё, адабраўшы здароўе.