Калі я ўжо сам змагаўся за захаваньне сваіх нырак і лекаваўся ў Інстытуце нефралогіі ў Кіеве, то нав…
04.09.2025Клачко Аляксандр Кусь

Калі я ўжо сам змагаўся за захаваньне сваіх нырак і лекаваўся ў Інстытуце нефралогіі ў Кіеве, то наведаў В(арфаламея) у ягоным шпіталі летам 2023 года.
Аддзяленьне рэанімацыі. В(арфаламей) ляжыць наспецыяльным рэанімацыйным ложку. Худы, аслаблены, з кругамі пад вачыма. Пальцы счарнелыя і трошкі пашкоджаныя ўзрывам. Ён ляжаў галышом пад коўдрай. З жывата тырчыць напаўпразрыстая трубка. Бачна як па ёй адводзяцца прадукты жыцьцядзейнасьці арганізма. З-пад коўдры выходзіць катэтар для збора мачы.
– Сегодня я уже получше. А вчера съел запрещённое врачом и меня весь день выворачивало и крутил живот. Медсёстры ко мне хорошо относятся. Даже из дома носят еду – подкармливают, – падзяліўся са мной В(арфаламей).
Падчас нашай размовы яму патэлефанаваў сын. Ён не ведаў, што бацька на вайне. Не ведаў ён і пра параненьне. В(арфаламей) казаў яму, што знаходзіцца ў Галандыі на працы, для таго, каб не хваляваць нікога з родных. “Бо гэта маё асабістае рашэньне – паехаць ды абараняць Украіну ад оркаў”, – так патлумачыў ён мне.
В(арфаламею) выдалілі частку кішок. Пры гэтым лекары так і не змаглі закрыць ў іх адну дзірку ад аскепка. І гэта была асноўная праблема, каб устаць на ногі.
Мінімум паўгады – столькі часу яшчэ патрабавалася В(арфаламею) на першапачатковую рэабілітацыю.
Прайшло 2 гады. З сакавіка 2024 В(арфаламей) праходзіць лекаваньне ў ЗША. Толькі ў гэтым, 2025 годзе ён перанёс некалькі аперацый.
“Зараз набагата лепш. Лекаваньня яшчэ дзесьці на год засталося”, – падзяліўся прагнозамі лекараў В(арфаламей). – “Час ідзе, багата хлопцаў страцілі, згубілі… Душа баліць. Але не маем права спыняцца. Тут (у ЗША) збіраю валянтэрку, адпраўляю лекі да Украіны”.