Мой першы ўспамін пра В(арфаламея) – Краматорск, восень 2022.Мы ідзем з ім з нашай Краматорскай базы…
04.09.2025Клачко Аляксандр Кусь

Мой першы ўспамін пра В(арфаламея) – Краматорск, восень 2022.
Мы ідзем з ім з нашай Краматорскай базы на мясцовы рынак. Па дарозе размаўляем пра асабістае жыцьцё ў мірныя часы, удзел у пратэсьце 2020 года. Нарэшце тэма даходзіць да вайны:
– В первые дни на войну поехали одни авантюристы, искатели приключений, безбашенные и любители пострелять., – так распавядаў мне сваё бачаньне В(арфаламей) аб беларусах, якія першымі сталі на абарону Кіева на пачатку поўнамаштабнага ўторгненьня.
Сам В(арфаламей) прыехаў на вайну праз некалькі месяцаў пасля таго, як фронт адкаціўся ад Кіева.
– А сейчас на войну едут те, кто делает это осознанно, подготовившись, – акрэсліў ён катэгорыю сваіх “пагодкаў” па зброі.
– Я дакладна не ехаў на вайну пастраляць, альбо неразумеючы што раблю, ці таму што я сарві галава! Я ехаў абараняць Кіеў, які быў пад пагрозай падзеньня. Дзякуючы тым, хто прыняў бой у першыя дні паўнамаштабкі Кіеў выстаяў і Україна разам з ім. Калі б усе занялі тваю пазіцыю (мы паглядзім, падрыхтуемся і праз пару месяцаў прыедзем), то Україна даўно ужо стала б часткай расеі, – не пагадзіўся, нават абурыўся, я з-за матывацыі, якую мне і такім як я прыпісаў В(арфаламей).
Пасля з В(арфаламеем) я бачыўся ў нашым Часова-Ярскім склепе. Ён працаваў сувязістам батальёна Волат у пункце кіраваньня. Ложак яго быў то там (падчас дзяжурства), то ў нашым пакоі ў зоне, адмежаванай шафамі. На мой погляд, праца сувязістам найбольш пасавала яму. Ён быў там на сваім месцы.
Але, у лютым 2023, я пару разоў заставаў яго ў дрэнным настроі. Ён не распавядаў прычыны, але, відавочна, нешта па працы.
Тым больш я здзівіўся, калі 20 сакавіка 2023 я, Д(жон), Воскар і Ваяр выехалі на палігон пад Запарожжам адпрацаваць стрэлы з супрацьтанкавых аднаразовых шведскіх гранатамётаў АТ-4 і убачылі там В(арфаламея) у… складзе 5-кі Ваўкалака!
Я не паверыў сваім вачам. “Можа ён проста патрэніравацца з імі папрасіўся для разнастайнасьці?” – была мая думка. Але не. Ён падцвердзіў мне, што перавёўся ў штурмавікі. Гэта было так ненатуральна, што не ўкладалася ў маю галаву. Ведаеце, ёсьць людзі, якія ідэальна падыходзяць для адных спраў і зусім не асацыююцца з іншымі справамі. Так і тут: не пасаваў яму, чамусьці, гэты род войск. “Мабыць зусім неўмагату стала яму ў штабе батальёна Волат”, – толькі так я мог патлумачыць сабе такое рашэньне В(арфаламея).
І вось параненьне. Цяжкае. Мяняючае ўсё жыцьцё.