ЗАВЕРШАНЫ КУРС ДЛЯ Ц’ЮТАРАЎ ПА ПРАГРАМЕ ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ-ВЕТЭРАНАЎКожны ў гэтай доўгай вайн…

03.09.2025Klub "Lićviny"

ЗАВЕРШАНЫ КУРС ДЛЯ Ц’ЮТАРАЎ ПА ПРАГРАМЕ ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ-ВЕТЭРАНАЎ

Кожны ў гэтай доўгай вайне абірае свой шлях дапамогі тым, хто на фронце. Хтосьці валанцёрыць, хтосьці дае псіхалагічную падтрымку, хтосьці проста побач па побытавых пытаннях у патрэбны момант.

Клуб Licviny стварыў і ўдасканальвае сістэму ветэранаў-ц’ютараў, якія дапамагаюць сваім пабрацімам прайсці няпросты шлях адаптацыі пасля вайны.

Мы ідзем па прынцыпе “роўны роўнаму”. Тыя, хто ўжо прайшоў праз боль, траўмы, страты і ПТСР, перажыў гэта і выйшаў на баланс, гатовыя быць побач і сказаць: “Ты не адзін. Я таксама гэта перажыў. Мы пройдзем праз гэта разам”.

Шчыра ўдзячныя Цэнтру псіхалагічнай падтрымкі Fundation UNION (Украіна) за сістэмны і грунтоўны навучальны курс, створаны адмыслова для ц’ютараў! Праграма складаецца з 11 модуляў — ад распазнання псіхатраўмы і падтрымкі падчас ПТСР да працы з залежнасцямі, вяртання ў сям’ю, адаптацыі ў грамадзянскім жыцці, а таксама прафілактыкі выгарання саміх ц’ютараў.

Першая група завяршыла навучанне, і 5 новых ц’ютараў гатовыя дапамагаць беларусам-добраахвотнікам у іх вяртанні да сябе і дадому.

Гэта рэальная падтрымка, якая дапаможа пераадолець крызісныя вонкавыя моманты і супакоіць падчас унутраных штормаў.

Калі ты — былы добраахвотнік ці добраахвотніца з вайны ва Украіне і жывеш ў Літве ці Польшчы, гэтая падтрымка ладзіцца для цябе.

Ты не адзін. Ты не адна.

Звяртайся да нас праз тэлеграм-бот