Батальён “Волат” сустракае новы год на фронце. Беларусь будзе вольнай! «Гэта не было запланавана, але нехта ўключыў на тэлефоне нашу «Пагоню». Усе ўсталі, прыклалі руку да сэрца і падпявалі. Гэта быў вельмі моцны і кранальны момант. Яго нельга пераказаць словамі», — апавядае Аляксандр. “Наша Ніва”, 01.01.2023https://nashaniva.com/306657
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Аляксандр Клачко віншуе беларусаў з новым 2023 годам і жадае сілы духа і перамогі
Віншую ўсіх сапраўдных беларусаў з надыходзячым новым 2023-м годам! Жадаю захаваць у наступаючым гаду сілы духа і імкнення да перамогі, негледзячы на ўсе складанасьці. Беларусь будзе вольнай! І мы павінны гэта зрабіць!Акрамя нас – некаму. Жыве Беларусь! 31 снежня 2022, Бахмут, Аляксандр “Кусь” Клачко.
Вайна не самае страшнае — рабства і няволя горшыя, воля найвялікшая каштоўнасць
ВАЙНА – НЕ САМАЕ СТРАШНАЕ Менавіта да такой кропкі погляду я прыйшоў, змагаючыся з украінцамі за свабоду супраць агульнага ворага – імперскай Расеі. Рабства, палон, няволя – горшае, што ёсць у свеце. Воля – найвялікшая каштоўнасць. За яе змагаюцца ўкраінцы.За яе змагаюцца сапраўдныя беларусы.Беларусь будзе вольнай! (на фота: “Дзядзька” і “Кусь” у Гуляйполі, снежань 2022)
Разбуральныя дзеянні ў суседняй краіне ўплываюць на Беларусь і выклікаюць новыя праблемы для ветэранаў
“…Разбуральныя дзеянні ў суседняй краіне не маглі не закрануць Беларусь. Грамадства сутыкаецца з новымі выклікамі, да якіх трэба быць гатовым. І як лічыць былая медык палка Каліноўскага, галоўная праблема — усвядоміць, што ветэраны баявых дзеянняў ужо сярод нас, і іх будзе больш.” https://reform.by/glybokae-pachuccjo-kry-dy-perashkadzhae-ne-tolki-adaptavacca-ale-i-shukac-dapamogu-belarusy-jakija-vjarnulisja-z-vajny-va-ukraine-pra-prablemy-z-jakimi-sutykajucca-pry-adaptacyi
Украінскія жаўнеры праходзяць псіхалагічную падтрымку перад адпачынкам на мірным жыцці
ПТСЗ(рус. – ПТСР) Частка 11 Неяк у бліндажы на “нуле” перад выкананнем баявой задачы мы размаўлялі з украінскімі жаўнерамі. Яны расказалі, што калі ў іх атрымоўваецца (вельмі рэдка) вырвацца дадому на адпачынак на тыдзень-другі, яны абавязкова праходзяць праз размову з псіхолагам. І толькі псіхолаг дае “дабро” на выезд у мірнае жыцце. З іх слоў, у […]
Група “Ваўкалака” захапіла варожы акоп, нясучы страты і лёгкія траўмы падчас аперацыі
ПТСЗ(рус. – ПТСР) Частка 10 Не так даўно група “Ваўкалака” захапіла варожы акоп. Я праглядаў відэа з гэтай аперацыі. Падчас яе вораг панес страты, а “Ваўкалак” абышоўся царапінай ад блізкага разрыву варожай ручной гранаты і легкай кантузіяй. Мае думкі: “Які ж “Ваўкалак” стаў “мацеры”!” А потым: “А ці неяк паўплывае гэта ў будучыні на яго […]
Частка беларускіх салдат удзельнічае ў штурмах і заходзіць на расейскія пазіцыі ў вайне
ПТСЗ(рус. – ПТСР) Частка 9 Але частка нашых хлопцаў ходзіць на штурм. Я бы назваў гэта на “мінус”. То бок яны прымаюць удзел у штурме і заходзяць на расейскія пазіцыі. Іх праца самая небяспечная сярод ўсіх нашых падраздзяленняў. І бачыць ім даводзіцца нашмат больш карцін, якія могуць потым стаць тым самым “рэхам вайны”. “Ваўкалак”. Часам […]
Вайна і ПТСР: асабістыя ўражанні і баявы досвед на лініі фронта ў канцы 2022 года
ПТСЗ(рус. – ПТСР) Частка 8 Што асабіста мяне ўражвала на вайне? Увечча і параненні? Не. Я аказваў дапамогу ўкраінскаму афіцэру, якому мінай адарвало стапу. Я роўна ўспрымаю такія рэчы. Блізкія разрывы? Так. Калі гэта крупны калібр. Такі як 120-я міны ў метрах 20-ці ад мяне падчас выхаду на задачу напрыканцы лістапада 2022-га. Танкавы разрыў? Не, […]
ПТСЗ: вопыт пераадолення непакою і прыняцце магчымасці смерці на перадавой
ПТСЗ(рус. – ПТСР) Частка 7 Другую і трэцюю ноч, хвілін праз 20 пасля прыему снатворнага, ўнутры зноў, як і ў першую ноч, з’явілася, хвілін на 10, вельмі непрыемнае пачуцце ўнутранага непакоя. Без таблетак такога ніколі ў мяне не было раней. Намаганнем волі я падавіў яго і заснуў. Але сон ўжо не быў такі моцны, як […]
ПТСЗ Частка 617 на ратацыі ў Украіне сутыкнулася з бяссонніцай і прымяненнем снатворнага
ПТСЗ(рус. – ПТСР) Частка 6 17 і 18 снежня 2022-га, знаходзячыся на ратацыі на адносна “мірнай” тэрыторыі Ўкраіны, я ўпершыню сутыкнуўся з бяссонніцай. Я не мог заснуць да 3 гадзін ночы. Не ведаю дакладна чым была вызвана мая бяссонніца. Але думка пра магчымае развіцце ПТСЗ мяне наведала. Я звярнуўся да нашых парамедыкаў “Север” і “Б..” […]