ЛАЗАВОЕЧастка 10Вайна – гэта свежыя раны на дрэвах.Я ўсе яшчэ не губляў надзею хоць гадзіну паспаць …

ЛАЗАВОЕ

Частка 10

Вайна – гэта свежыя раны на дрэвах.

Я ўсе яшчэ не губляў надзею хоць гадзіну паспаць у сваім укрыцці пад пекельна гучныя разрывы танкавых снарадаў. У мяне гэта не атрымалася.

Каля 19, праз чатыры гадзіны безперапыннага абстрэлу, я пачуў шум з боку сваіх.

Было нейкае ажыўленне і рух. У мяне прамільгнула здагадка – пакідаем распалагу. Але мы былі нацэлены ўтрымоўваць пазіцыі яшчэ мінімум содні. Я вырашыў даведацца напэўна. І правільна зрабіў.

Нашы ўжо шыхтаваліся ў калонну на адзінай вуліцы сяла. Рускія танкі не спынялі абстрэл і, па меры нашага прасоўвання, перамяшчалі яго па нам. Мінаметы таксама працавалі ўвесь час. Калі мае вочы правільна захавалі выгляд распалагі перад нашым сыходам – яна была паўразбурана і ў пылу.

Мы атрымалі загад ад украінскага камандавання пакінуць сяло і вярнуцца на нашыя пазіцыі за раку.

Дарога па прамой займала каля 2-3 кілометраў. Мы арганізавана, пад безперапынным абстрэлам ужо толькі мінаметаў, выйшлі з сяла ў лес.

Пералічыліся. Пайшлі калонай не па дарозе, а ляснымі сцежкамі з мэтай стаць небачнымі для варожых дронаў, якія карэгавалі па нам мінаметны агонь.

Усе мы, у тым ліку расейскія палонныя, неслі цяжкі груз – заплечнікі, зброю, рыштунак, трафейную зброю…

Уражвала колькасць свежых ран на дрэвах і пасечаныя аскепкамі маладыя дрэўцы. Там-сям па сцежцы трапляліся запоўненыя свежым пеплам варонкі.

“Брэст” ішоў у галаве калонны. Украінскі афіцэр, які ўдзельнічаў з намі ў аперацыі, ішоў апошні.

У пачатку руху яго выклікаў да сябе ў галаву калонны “Брэст”, перадаўшы па ланцугу (хаця і па рацыі гэта дубліравалася). Па ланцугу мы перадалі адказ: украінскі афіцэр далека ў самым канцы калонны, маўляў пойдзе там.

Як потым аказалася, ен, упэўніўшыся, што апошні наш баец пакінуў сяло, сказаў “Дзядзьке”, каб яго не чакалі і ен выйдзе сам.

Пройдзячы даволі вялікую адлегласць праз лес, мы зрабілі прыпынак на ўскраку леса. Да ракі заставалася метраў 500 адкрытага поля.