Частка 16
Як я ўжо пісаў, стапы ў параненага не было. Была бачна белая косць і мяса. Я заўважыў на левай здаровай назе, ніжэй калена, пятно крыві на калошы.
Я выняў са сваей аптэчкі нажніцы для адзення і разрэзаў левую калошу ўздоўж да ўзроўня калена. Афіцэр сказаў, што яму холадна ў левую (цэлую) нагу.
На агаленнай назе, ніжэй калена, я ўбачыў сляды мелкіх аскепкаў у целе – яны былі як чорныя сернічкі ад спічак. Але кроў з іх не ішла. Тады я стаў здымаць бацінак – параненне магло быць там.
Развязаў, а потым проста зрэзаў нажніцамі шнуркі. Зняў бацінак і карычневую шкарпэтку. Нага была белай ў цемры. Без слядоў ідучай крыві.
Пасля гэтага я дастаў бінт і хацеў пераматаць ім абрубак нагі, каб прадухіліць трапленне бруду ў рану.
Паспрабаваў падняць ногу параненага, але ен застагнаў – было бачна, што любая маніпуляцыя з нагой вызывала боль. Я агледзеў з дапамогай аднекуль узяўшагася хімічнага ліхтара-палкі рану – кроў не ішла. Лужыны крыві пад ей не было. Мы вырашылі не перавязваць. Болей таго, параіўшыся з “Брэстам”, я аслабіў свой турнікет, накладзены параненаму каля паха – так мы вырашылі зменшыць рызыку высокай ампутацыі нагі, у выпадку, калі турнікет прабудзе на назе больш за дзве гадзіны. Рана не краватачыла.
Хтосьці з нас прыкрыў параненага тэрмакоўдрай. Рукі ў яго былі ледзянымі. Я папраўляў тэрмакоўдру і ў нейкі момант зайшоў з боку леса да параненага. Раптам ля сваей нагі я ўбачыў ляжачую проста на зямлі супрацьпехотную міну. Халера яго ведае адкуль яна ўзялася. Здаецца, была не ўзведзена. “Дзядзька” выказаў меркаванне, што гэта трафейная, якую паранены афіцэр выносіў з сабой. У любым выпадку на той бок я больш стараўся не ступаць
“Дзядзька” пачаў збіраць у поцемках планшэт і дакументы параненага. “Брэст” па рацыі лаяў эвакуацыю і запрошваў транспарт – каб чакаў нас на тым баку ракі. Вызваў 8 чалавек з пераправы да нас, каб дапамаглі несьці насілкі. Утрох данесьці параненага на мяккіх насілках было не магчыма.
На дапамогу нам ішло 4 чалавека з гэтага боку ракі. Іншыя хлопцы, якія паспелі пераправіцца, ішлі па супрацьлегламу боку ракі да нас. Сярод іх быў “Ваўкалак” са сваей групай. У нейкі момант (як мы потым даведаліся) мінаметная міна разарвалася літаральна ў пары метрах ад “Ваўкалака”. Цудам нікога не параніла, але моцна кантузіла яго.