ЛАЗАВОЕЧастка 12Вайна – гэта калецтвы.Міны спецыяльна прызначаны не забіваць, а выводзіць байца з шы…

ЛАЗАВОЕ

Частка 12

Вайна – гэта калецтвы.

Міны спецыяльна прызначаны не забіваць, а выводзіць байца з шыхтоў. Тым самым адцягваючы на ягоную эвакуацыю пэўную колькасьць боездатных жаўнераў.

Дык вось, нам трэба было знайсьці параненага афіцэра. Мы не маглі яго пакінуць.

“Брэст” выклікаў дабраахвотнікаў. Сабралася чалавек 10. Ен адабраў 6. У іх лік патрапіў і я.

Мы прачасалі ўскраек лесу ў двух квадратах, названых афіцэрам па рацыі. Не знайшлі. Вырашылі прайсьці праз поле да ракі. Выйшлі амаль да броду і, падзяліўшыся на дзве групы, рушылі ў розныя бакі ўздоўж ракі.

Некалькі ўкраінскіх жаўнераў, па пояс у вадзе, пераходзілі раку ў брод у наш бок.

Каля ракі афіцэра таксама не было. Мы вярнуліся асобнымі групамі на ўскраек леса.

Я, “Дзядзька” і “Р..” пайшлі ўздоўж леса назад – у бок сяла. У “Дзядзькі” была з сабой рацыя. У нейкі момант, метраў праз 300, па рацыі нам адказаў незнаемы голас. З нерускім, як нам усім падалося чачэнскім, акцэнтам. Ен назваў месцазнаходжанне параненага афіцэра.

“Дзядзька” запатрабаваў у незнаемца, каб той назваўся. Чалавек не назваў сябе. Покуль ішлі перамовы, я прыняў становішча лежачы і навеў аўтамат у той бок куды мы ішлі. На ўсялякі выпадак.

“Дзядзька” прыняў рашэнне вярнуцца да “Брэста” і параіцца. Была вельмі вялікая верагоднасьць, што ўкраінскі афіцэр трапіў да рускіх і мы ідзем у засаду.

На месцы часовага прыпынку нашай групы “Брэст”, атрымаўшы інфармацыю ад “Дзядзькі” па сітуацыі з афіцэрам, пашыхтаваў нашых хлопцаў у калону. Я яшчэ падумаў, што гэта рызыкоўна ўсіх весьці на эвакуацыю афіцэра, калі ен трапіў у палон і там засада.