Частка 15
З чацвертага раза тыя двое далі правільны адказ-пароль і, дадаткова, па патрабаванню “Дзядзькі” паказалі ўмоўны жэст, азначаючы “сваі”. Было цемна і які знак яны паказваюць мы не разгледзелі, хоць і былі недалека ад іх. “Дзядзька” папрасіў апісаць словамі ўмоўны жэст. Яны апісалі. Чаму яны тупілі з правільным адказам да гэтага – мне невядома.
Гэта таксама аказаліся жаўнеры ЗСУ.
Яны бачылі параненага афіцэра і адзін з іх пайшоў з намі, каб паказаць месца.
Мы прыйшлі.
Афіцэр быў у прытомнасьці. Ен ляжаў на траве каля дарогі, галавой ў наш бок. Яго правая нага знаходзілася на звернутым карэмаце. Ступні не было. Трошкі вышэй калена быў накладзены турнікет.
Першай справай я праверый тугасць накладзенага турнікета – яна была больш-менш дастатковай. Было цемна. Ліхтарык запальваць было небяспечна, бо час ад часу над намі праляталі міны. Чутны былі іх разрывы недзе ў тым месцы дзе хлопцы пераходзілі раку ў брод.
Я вырашыў падстрахавацца і наклаў яшчэ адзін турнікет. Вышэй – ля паха. Выкарыстаў свой (хаця па правілах мы аказваем дапамогу аптэчкай параненага, якой я не бачыў у цемры). Так было хутчэй, тым больш у цемры, калі высока ў небе пастаянна летаюць дроны і свет ліхтарыка для пошука аптэчкі параненага мог нас выдаць і навесьці мінаметны агонь на нас.
Я зацягнуў турнікет так, што паранены вымавіў: “больно”. “Брэст” зрабіў яму абезбольваючы ўкол. Мне яшчэ падалося, чамусьці, што гэта была імітацыя ўкола, бо ен, здавалася, не падзейнічаў.
Не знайшоўшы ў цемры ярлычка на самом турнікеце для запісу часу яго накладання, я напісаў маркерам на здаровай назе: “Т2 21:45” (ужо пасля таго як разрэзаў штаніну). Потым “Север” казала, што яны не маглі зразумець які турнікет быў накладзены другім і падпісаны на наге як “Т2”, бо першы не быў падпісаны зусім.
“Дзядзька” адразу ж адабраў у параненага пісталет. Афіцэр пачаў яго разражаць і “Дзядзька” не адразу зразумеў гэтыя маніпуляцыі са зброяй – на ўсялякі выпадак забраў яго. Тым больш таго патрабавалі правілы – у шокавым стане паранены можа памылкова адкрыць агонь па сваім.