Частка 11
І тут высветлілася, што ўкраінскага афіцэра з намі няма.
“Брэст” вельмі эмацыйна высвятляў як так атрымалася. Гнеў “Брэста” прыняў на сябе “Дзядзька”, які сказаў, што гэта ягоная віна, што не даклаў своечасова пра рашэнне украінскага афіцэра.
Не ведаю дакладна чым кіраваўся афіцэр. Як высветлілася потым, праз лес ен прайшоў іншай сцежкай і падарваўся на міне. Але на той момант гэтай інфармацыі ў нас не было.
Праз нейкі час, па радыесувязі, мы даведаліся, што афіцэр цяжка паранены. Ляжыць недалека ад ракі “пад белымі акацыямі паміж квадратаў А1 і А2”.
Інфармацыя як ен туды трапіў першапачаткова была даволі процілеглая. Аж да таго, што яго туды вывезлі ўкраінцы на БМП і пакінулі на ўскрайку леса. Як потым высветлілася, паўтаруся, ен выйшаў самастойна і падарваўся на міне. Нам належала яго знайсьці.