Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Бэтлеем — месца нараджэння Збаўцы і сімвал надзеі для ўсіх людзей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 5. Бэтлеем – месца нараджэння Збаўцы “І ты, Бэтлеем, зямля Юдава, ніякім чынам не меншая між княствамі Юдавымі, бо з цябе для Мяне выйдзе Правадыр, Які будзе валадарыць Маім народам Ізраілем” (Мц. 2:6). Гэта другое старазапаветнае прароцтва, якое цытуе евангеліст Мацвей, належыць Міхею, сучасніку Ісаі (гл. Міх. 5:1-3). Госпад за стагоддзі таму выбраў маленькі […]

Дзень 4. Эммануэль: Бог прыходзіць, каб заўсёды быць з намі — прарок Ісая і надзея на збаўленне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 4. Эммануэль: Бог прыходзіць, каб заўсёды быць з намі «Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “з намі Бог”». (Мц 1:23, гл. Іс. 7:14) Гэта першае з пяці старазапаветных прароцтваў, прыведзеных евангелістам Мацвеем у першых раздзелах яго Евангелля, дзе гаворыцца пра нараджэнне і дзяцінства Месіі-Збаўцы. Прарок Ісая скіраваў […]

Дзеянне і чаканне: прарок Малахія і сельскагаспадарчая метафара ў Мал 3, 19–20а

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Дзеянне і чаканне. Мал 3, 19–20а У першым чытанні на Трыццаць трэцюю звычайную нядзелю, каб распавесці пра прыйсце Госпада, прарок Малахія выкарыстоўвае, так бы мовіць, сельскагаспадарчую метафару, зразумелую жыхарам Блізкага Усходу.The post Дзеянне і чаканне. Мал 3, 19–20а first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/dzeyanne-i-chakanne-mal-3-19-20a.html Дзеянне і чаканне. Мал 3, 19–20а […]

Гадавіна адкрыцця друкарні братоў Мамонічаў у Вільні, заснаванай Пятром Мсцісалўцам у 1574 годзе

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння гадавіна адкрыцця Пятром Мсцісалўцам ў Вільні друкарні у доме братоў Мамонічаў — важнай кнігавыдавецкай установы, якая адкрыла свае дзверы ў 1574 годзе.Друкарня Мамонічаў стала цэнтрам асветы у першую чаргу для беларускага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага: тут друкаваліся літургічныя кнігі (Евангелле, Псалтыр, Часаслоў), меналогіі й іншыя богаслужэбныя выданні, якія зрабілі духоўную літаратуру больш даступнай на […]

Ушанаванне святамучаніка Язафата ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі завяршылася ў Гомелі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

УШАНАВАННЕ СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА ВА ЎСХОДНІМ ПРОТАПРЭЗБІТАРАЦЕ =Духоўная эстафета ўшанавання святамучаніка Язафата завяршылася ў Гомелі – у нядзелю 16 лістапада 2025 г., на Боскай Літургіі, якую для мясцовых грэка-католікаў адслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек) і протапрэзбітар Васіль Ягораў. =У тую ж нядзелю раніцай – на Боскай Літургіі – вернікі г. Магілёва ўшанавалі памяць свмч. Язафата ды беларускіх […]

Евангеліст Лука пра тлумачэнне Пісанняў і разуменне Слова Божага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ля праўдзівага яго разумення. Невыпадкова евангеліст Лука, успамінаючы, як Уваскрослы Ісус, будучы з двума вучнямі па дарозе ў Эмаус, “пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго” (Лк. 24:27), і ў канцы раздзела дадаў важнае назіранне: “Тады адкрыў ім розум, каб зразумелі Пісанні.” (Лк. 24:45) Навучымся з пакорным […]

Дзень 3. Раство прарокаў: старазапаветныя прароцтвы пра жыццё і місію Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 3. «Раство прарокаў» «А гэта сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока…». Як часта мы чытаем гэты і падобныя выразы ў Евангеллях, у прыватнасці ў апавяданнях пра Нараджэнне Хрыстова! Яны сведчаць аб адной вельмі важнай для веры справе: старазапаветныя прароцтвы з дзіўнай дакладнасцю прадказалі і завяшчалі шматлікія факты, звязаныя з жыццём і місіяй Ісуса […]

Вастрабрамская Маці Божая — Апякунка Беларусі і сімвал духоўнага адзінства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Вастрабрамская Маці Божая — Заступніца Беларусі Ікона Маці Божай Вастрабрамскай, таксама вядомая як Маці Міласэрнасці, з’яўляецца адной з найвялікшых хрысціянскіх святынь Усходняй Еўропы, глыбока шанаванай як каталікамі, так і праваслаўнымі. Нягледзячы на тое, што арыгінал знаходзіцца ў капліцы Вострай Брамы ў Вільні, гістарычная і духоўная сувязь гэтага абраза з Беларуссю і яго ўшанаванне на беларускіх […]

Божае абяцанне збаўлення праз Месію і Маці Божую ў адказ на чалавечы грэх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 2. Божы адказ на чалавечы грэх: абяцанне збаўлення “Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».” (Быц. 3:15) Гэты ўрывак з кнігі Быцця называецца «Протаевангеллем», таму што гэта было першае абвяшчэнне Месіі-Адкупіцеля — у словах пра барацьбу змея і жанчыны […]

У Мінску адкрыўся Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва з рарытэтамі V і XII стагоддзяў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

А вы ведалі, што ў Мінску ёсць незвычайны музей з рарытэтамі V і XII стагоддзяў? Сёлета пасля шматгадовай рэканструкцыі для наведвальнікаў адкрыўся Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры. Ва ўстанове заяўляюць, што ён не саступае найлепшым музеям краіны. Яго папярэднікам быў Музей старажытнабеларускай культуры, заснаваны ў 1977 г. У 2001-м калекцыі надалі статус нацыянальнага навуковага […]