ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ. =У НЯДЗЕЛЮ – 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабр…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ. =У НЯДЗЕЛЮ – 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабраліся на Боскай Літургіі ў 11:00 гадз. на традыцыйнае свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў. Свята стала нагодай угзадаць шматлікіх Мучанікаў і Сведкаў веры, у тым ліку Ахвяры ВАВ – сярод якіх грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч (+1943), грэка-каталіцкая Мучаніца Бл. Мар’яна Бярнацкая (+13.07.1943), Росіцкія Мучанікі (+1943). =На Боскай Літургіі прысутнічалі Прадстаўнікі Полацкага райвыканкама – а так сама – Працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Манс. Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж, якія ў гэты нядзельны дзень – як паломнікі – наведвалі храмы Полацка: сабор св. Сафіі, манастыр св. Еўфрасінні, касцёл св. муч. Андрэя Баболі (дзе ўшанавалі яго мучаніцкі подзвіг).