У перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова.
У мінулай перадачы гаворка ішла аб тым, што пасля Другой сусветнай вайны пісьменнік ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі пры ААН. Пасля паездкі ў штаб-кватэру арганізацыі ў Нью-Ёрк Лынькоў напісаў шэраг твораў, у тым ліку цыкл нарысаў “Асамблейныя замалёўкі”.
Запрашаем паслухаць новы выпуск пра тое, як савецкі пісьменнік з іроніяй апісвае набожнасць заходніх палітыкаў і дыпламатаў.