Сёння 15 ліпеня адзначаецца свята князя Кіеўскага Уладзіміра — хрысціцеля старадаўняй Русі, а таксама на гэты дзень прыпадаюць угодкі Грунвальдскай бітвы, у якой змагаліся нашыя продкі.
Ужо сёння а 18-й гадзіне у нашай царкве будзе служыцца Літургія і заўпакойная малітва за воінаў Грунвальда.
Пасля службы — Сябрына успаміну Грунвальдскай бітвы. Шчыра запрашаем на малітву і на сустрэчу!