НАША ВЕРА. ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ГІСТАРЫЧНЫ ПАДЗЕЛ. 15 лістапада 1458 Г. адбыўсяпадзел Кіеўскай мітраполіі ў складзе Канстанцінопальскага патрыярхата на Кіеўскую і Маскоўскую епархіі. Кіеўская мітраполія – праваслаўная мітраполія Канстанцінопальскага патрыярхата на тэрыторыі Русі, Вялікага княства Літоўскага, Каралеўства Польскага і Залатой Арды. Кафедра мітрапаліта знаходзілася з часу Хрышчэння Русі (988) ў Кіеве. Пасля падзелу Кіеўскай мітраполіі ў […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
15 лістапада 1878 года нарадзіўся мітрапаліт Мелхіседэк, беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч
15 лістапада 1878 года ў вёсцы Вітулін (сучаснае Падляскае ваяводства, Польшча) нарадзіўся Мелхіседэк (у свеце Міхаіл Паеўскі) — беларускі праваслаўны манах, царкоўны дзеяч і мітрапаліт, які звязаў сваё служэнне з абаронай беларускай мовы і ідэямі нацыянальнага адраджэння. Паходзіў з сям’і Льва Паеўскага — археолага, краязнаўцы і святара. Быў другім з дзевяці дзяцей, змалку дапамагаў бацьку […]
Пачатак 40-дзённага посту «Піліпаўка» ў Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі
Дзень 1. Насустрач Богу, Які надыходзіць Мы пачынаем сумесную вандроўку насустрач Божаму Нараджэнню. Гэтае падарожжа ахоплівае перыяд 40-дзённага посту, які традыцыйна называюць «Піліпаўкай», паколькі ён пачынаецца 15 лістапада — на наступны дзень пасля літургічнага ўспаміну св. апостала Піліпа. Запрашэнне да посту — гэта запрашэнне пабыць сам-насам з нашым Госпадам. Аддаліцца ад штодзённых спраў, каб у […]
Завтра Літургія в 10:30 и сябрына после неё в Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні
Шаноўныя, заўтра збіраемся на Літургію а 10.30. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння Вячэрня а 17.00 (!!!) і Споведзь. Заўтра за Літургіяй чытаем евангельскі ўрывак пра прызванне да апостальства Мацвея – былога мытара (збіральніка падаткаў), злодзея і калабаранта. Дзіўны выбар Хрыста, ці не так? А яшчэ святкуем памяць святога сярэдзіны 3га стагоддзя – Грыгорыя Цудатворцы. Ён, […]
610 год Сабору праваслаўных епіскапаў у Навагрудку і пасвячэнне Рыгора Цамблака ў мітрапаліты
610 год Сабору праваслаўных епіскапаў у Навагрудку, на якім Рыгора Цамблака пасвяцілі ў мітрапаліты кіеўскія 15 лістапада 1415 года вялікі князь Вітаўт склікаў у Навагрудку сабор епіскапаў, у якім узялі ўдзел: Полацкі, Чарнігаўскі, Луцкі, Уладзімірскі, Смаленскі і Тураўскі епіскапы з Літвы; Перамышльскі і Холмскі — з Галічыны; святары і шмат князёў, баяраў і шляхты. Летапісны […]
15 лістапада пачынаецца перадсвяточны калядны пост Піліпаўка ў Грэка-католіках Беларусі
15 лістапада распачынаецца перадсвяточны пост Піліпаўка. Увесь калядны пост у нас доўжыцца поўных сорак дзён — з 15 лістапада па 24 снежня — якія, у сваю чаргу, дзеляцца на дзве часткі: лістападаўскую (16 дзён) і снежаньскую (24 дні). Паміж гэтымі дзвюма часткамі ёсць пэўныя адрозненні. Сёлета першы дзень прыпадае на суботу. Уласна, у літургічным кантэксце […]
Падкаст «Хрысціянства і літаратура»: айцец Андрэй Крот пра рэлігійныя матывы ў апавяданні «Світка»
У новым выпуску падкаста “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова. На гэты раз гаворка ідзе пра апавяданне “Світка”, дзе праз лёсы герояў аўтар паказвае сутыкненне традыцыйнай веры і савецкай рэчаіснасці ў беларускіх вёсках 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Мы даведваемся як савецкая ўлада спрабавала змяніць рэлігійныя звычаі […]
Што такое Свяшчэнная Традыцыя і як яна перадае веру ў Ісуса Хрыста
Што такое Традыцыя Царквы (Свяшчэнная Традыцыя)?Як мы даведаліся пра Ісуса Хрыста? Ад іншых людзей. А яны адкуль? Таксама ад іншых. Мы, вядома, можам сказаць, што даведаліся з Бібліі, але яна не падае з неба ў рукі кожнаму асобнаму чытачу! Гэтая кніга таксама дайшла да нас праз многія пакаленні людзей, якія з пашанай яе перапісвалі, чыталі, […]
Сёння памяць свц. Яна Златавуста — архіепіскапа, які крытыкаваў карупцыю і несправядлівасць
Сёння памяць свц. Яна Златавуста. Неардынарная асоба з цяжкім характарам. Свой царкоўны шлях пачаў у Антыяхіі і праславіўся як палымяны прапаведнік. Яго запрасілі ўзначаліць сталічную Канстантынопальскую царкву. Але для імператараў і сталічнай эліты ён аказаўся надзвычай нязручнай фігурай, бо ён не толькі тлумачыў Слова Божае, але і выкрываў усё тое, што супярэчыла Божай праўдзе: карупцыю, […]
Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адзначана 12 лістапада
Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас” 12 лістапада парафія ў Сапоцкіне адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна св. Язафата Кунцэвіча, літургічны ўспамін якога прыпадае на гэты дзень. Святую ІмшуThe post Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас” first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ […]