Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Расклад набажэнстваў у Вільні на 22-23 лістапада: Паніхіда і Літургія

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Расклад набажэнстваў. Субота 22.11 12.00 – Паніхіда па ахвярам галадамору. 17.00 – Вячэрня. Споведзі. Нядзеля 23.11. 10.30 – Літургія. Сябрына. За Літургіяй чытаем Евангельскую прытчу пра неразумнага багача

Хто такія Святыя Айцы і Настаўнікі Царквы ў хрысціянскай традыцыі?

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Хто такія Святыя Айцы і Настаўнікі Царквы?Святыя Айцы — гэта выдатныя хрысціянскія дзеячы, якія былі прызнаныя Царквой як узоры ў веры, маральнасці, любові і іншых хрысціянскіх дабрадзейнасцях. Святых Айцоў аб’ядноўвае тое, што яны змаглі так весці сваё жыццё, што праз іх дзейнічаў Бог і асвячаў не толькі іх словы і справы, але часта нават целы. […]

Кардынал Клаўдыё Гуджэроцці пра аўтаномію грэка-каталіцкай супольнасці Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прэфэкт Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці ў эксклюзіўным інтэрв’ю для “Vatican News” пасля вяртання са сваёй паездкі ў Беларусь: «Грэка-каталіцкая супольнасць – спадкаемца вялікага мінулага: яна мела людзей культуры. Памятаю пахаванне паэта Барадуліна, на якое я даслаў пасланне, калі быў нунцыем. Культура не небяспечная; небяспечным з’яўляецца невуцтва.Грэка-каталіцкая супольнасць нядаўна атрымала кананічнае ўпарадкаванне, якое я […]

Кардынал Гуджэроці пра свабоду святароў і надзею на Папу ў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Гуджэроці: свабода святароў, адкрытасць улады і надзея на Папу – Vatican Newshttps://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2025-11/cardinal-gugerotti-belarus-priests-release-dialogue-pope-leo-xiv.html Гуджэроці: свабода святароў, адкрытасць улады і надзея на Папу – Vatican News Вызваленне двух святароў у Беларусі – гэта канкрэтны вынік дыпламатыі, якая ніколі не зачыняе дзвярэй. Гэта пацвердзіў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці ў …

Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы як крок да ажыццяўлення Божых планаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 7. Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы: маленькі крок чалавека да ажыццяўлення вялікіх Божых планаў у Хрысце Ісусе У нараджэнні Хрыста Збаўцы Усячыстая Дзева з Назарэту займае асаблівае месца. Мы ўжо разважалі над урыўкам з Кнігі Быцця, які называецца Протаевангеллем (гл. Быц. 3, 15) і ў якім абяцаецца супрацьстаянне паміж Жанчынаю і змеем, вынікам якога […]

21 лістапада святкуем Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы — адно з 12 вялікіх святаў Усходняй Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 21 лістапада святкуем Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта свята належыць да 12 вялікіх святаў Усходняй Царквы. У гэты дзень Царква адзначае прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме. Звесткі пра падзею Уваходу, якія адсутнічаюць у Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай “Протаевангелле Якуба”. Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне ІІ […]

Епископ Мелетий Смотрицкий: от оппонента Иосафата Кунцевича до свидетеля его святости

Грэка-католікі Беларусі #Царква

О епископе Мелетии Смотрицком. Сначала яром оппоненте св Иосафата Кунцевича, а потом столь же активном свидетеле его святости и активисте Св. УнииВ 1621 году на сейме были выдвинуты обвинения в адрес Иосафата Кунцевича, в частности в том, что он якобы велел выкапывать тела умерших православных и отдавать их на съедение собакам. Под угрозой быть утопленным […]

Нараджэнне Хрыста прыносіць вызваленне чалавецтву і чалавеку — прароцтва Осіі і евангеліста Мацвея

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 6. Нараджэнне Хрыста прыносіць вызваленне чалавецтву і чалавеку “Сына Свайго пазваў з Егіпта” (Ос. 11:1). Трэцяе прароцтва, якое прыводзіць евангеліст Мацвей, апісваючы падзеі Нараджэння Хрыстова (гл. Мц. 2:15), на гэты раз паходзіць ад прарока Осіі. Гістарычны кантэкст гэтага прароцтва такі: у VIII ст. да Хрыста, у якім, дарэчы, жылі і дзейнічалі ўжо згаданыя прарокі […]

20 лістапада памяць блаславёнай Язафаты Гардашэўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр служабніц

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 20 лістапада адзначаецца памяць блаславёнай Язафаты Гардашэўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр служабніц Беззаганнай Дзевы МарыіМіхайліна Гардашэўская нарадзілася ў 1869 годзе ў Львове. З юных гадоў яна вылучалася розумам і глыбокай пабожнасцю. Першапачаткова дзяўчына марыла пра жыццё ў закрытым манастыры, аднак яе духоўны настаўнік, айцец Ерамія Ламніцкі, пераканаў яе ў іншым пакліканні. Ён заўважыў, што народ мае […]

Сёння ўвечары а 18.30 служым Літургію на гонар свята Увядзення ў Храм Дзевы Марыі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння увечары а 18.30 служым Літургію на гонар свята Увядзення ў Храм Дзевы Марыі. У рукатворны храм уводзіцца Тая, Якой Самой наканавана стаць Храмам Божым у якім з’явіцца Збаўца свету. Гэтае свята нагадаае нам, што і мы пакліканы стаць храмамі Духа Святога. Запрашаем на святую Літургію!