Нашыя парафіянкі пафарбавалі агароджу на магіле беларускага праваслаўнага святара Міхаіла Пліса ў Ві…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Нашыя парафіянкі пафарбавалі агароджу на магіле беларускага праваслаўнага святара Міхаіла Пліса ў Вільні

У мінулую суботу нашая парафія працягнула добраўпарадкаванне магілы віленскага святара Міхаіла Пліса на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Гэтым разам нашыя парафіянкі ачысцілі і пафарбавалі агароджу вакол пахавання.

Для нашай парафіі гэтая магіла мае асаблівае значэнне. Айцец Міхаіл Пліс быў адным з пачынальнікаў беларускага праваслаўнага руху ў Вільні і паслядоўна адстойваў права беларусаў чуць родную мову ў царкве.

У 1919–1923 гадах Міхаіл Пліс выкладаў Закон Божы па-беларуску ў Віленскай беларускай гімназіі. Паэт і выпускнік гімназіі Янка Багдановіч пазней згадваў пра яго:

«Бацюшка Пліс праз нейкі час у Віленскай беларускай гімназіі выкладаў для беларусаў праваслаўных рэлігію. Для католікаў выкладалі кс. А. Станкевіч, кс. Рэшаць, кс. Талочка і іншыя. Бацюшка Пліс быў старэнькі, з вучнямі гаварыў толькі па-беларуску, усе яго любілі».


У міжваенны перыяд айцец Міхаіл заставаўся адным з найбольш актыўных прыхільнікаў беларусізацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. У гэтай справе ён супрацоўнічаў з беларускім святаром Міхаілам Галянкевічам, які таксама пахаваны на Ліпаўцы.

Маем для вас і яшчэ адну цікавую навіну.

Увечары 27 ліпеня, у панядзелак, у нашай царкве адбудзецца сустрэча-гутарка пра беларускія пахаванні ў Вільні — «Як разгаварыць могілкі» з гісторыкам мовы і гендарным даследчыкам Уладзіславам Гарбацкім.

Пагаворым пра вядомыя, падзабытыя і амаль невядомыя беларускія месцы памяці ў Вільні. Неўзабаве апублікуем падрабязны анонс — не прапусціце.


Вы таксама можаце падтрымаць наш валанцёрскі клопат пра магілы выбітных беларускіх дзеячоў, пахаваных на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках.

Мы выконваем вялікі аб’ём працы, ахвяруем уласны вольны час і фінансуем добраўпарадкаванне з асабістых сродкаў і царкоўных ахвяраванняў.

Любая падтрымка дапаможа нам працягваць гэтую важную справу і захоўваць беларускую памяць у Вільні.

Інфармацыя для ахвяраванняў
IBAN:
LT667300010191071990
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT: HABALT22
Пазначэнне плацяжу:
Auka


А таксама праз іншыя платформы:


Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу
У мінулую суботу браты і сёстры нашай парафіі правялі працы па добраўпарадкаванні пахавання святара Міхаіла Пліса — выбітнага беларускага праваслаўнага дзеяча, педагога, сузаснавальніка ТБШ і аднаго з лідараў беларускага царкоўнага руху, які пахаваны на…