Сёння не стала пісьменніцы Святланы Курс Вечная ёй памяць і спачын душы ў Божым святле.Пра смерць С…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння не стала пісьменніцы Святланы Курс

Вечная ёй памяць і спачын душы ў Божым святле.

Пра смерць Святланы Курс паведамілі ў Facebook яе муж і сын.

«Сям’я Святланы Курс з бязмерным смуткам паведамляе пра яе заўчасны зыход з жыцця»,

— гаворыцца ў паведамленні родных.

Пісьменніца змагалася з анкалагічным захворваннем.

23 ліпеня ў нашай віленскай капліцы па адрасе Bokšto gatvė 4 у 18:00 будзе адслужана паніхіда ў яе памяць. Запрашаем далучыцца да малітвы.


Яшчэ 27 лютага гэтага года Святлана Курс была госцяй сяброўскай сустрэчы пра жыццё і веру, якая прайшла ў нашым Беларускім праваслаўным прыходзе Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні.

Святлана Курс нарадзілася ў 1972 годзе ў вёсцы Загалле Любанскага раёна. Яна працавала ў «Нашай Ніве» і на «Еўрарадыё», была галоўнай рэдактаркай часопіса Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек», супрацоўнічала з беларускімі медыя і культурнымі выданнямі.

Пад псеўданімам Ева Вежнавец яна выдала кнігі «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За аповесць «Па што ідзеш, воўча?» ў 2021 годзе пісьменніца атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

На фота — Святлана падчас сустрэчы ў нашай царкве ў лютым. Фота «Наша Ніва».

Заўтра (21.07) у 9:00 у нашай царкве таксама будзе адслужана заўпакойная Літургія за спачын яе душы. Хто зможа — далучайцеся.