Эпізод 29, 2026. ЦУД ПАМНАЖЭНЬНЯ ХЛЯБОЎ: МАЛА Ў РУКАХ ЧАЛАВЕКА, МНОГА Ў РУКАХ БОГА
Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» у нядзелю, 19 ліпеня 2026 г. прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 14.14-22). Разглядаем ня проста гістарычны факт накармленьня пяці тысячаў чалавек, а «цуд унутры цуду».
Цуд памнажэньня хлябоў уражвае, але галоўны цуд — гэта трансфармацыя чалавечых сэрцаў. Ісус ня дзейнічае ў адзіночку: Яму патрэбны давер і чыннасьць вучняў («Вы дайце ім есьці»).
Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром, а. Янам Майсейчыкам, разважаем, чаму Ісус патрабуе ад нас дзеяньня, а ня простага чаканьня. Як нам прыняць шлях, які Хрыстос акрэсьліў для сваіх пасьлядоўнікаў: карміць людзей, падтрымліваць іх еднасьць і служыць справе жыцьця ды супольнасьці?
Слухайце, каб убачыць Сьвятло і вярнуць духоўны зрок у сучасным сьвеце.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-29/
Эпізод 2026.29 Цуд памнажэння хлябоў: мала ў руках чалавека, многа ў руках Бога – Беларуская парафія ў Бельгіі
Новы эпізод «Малітоўнага Перапынку» з а. Янам Майсейчыкам: разважанне над Мц 14:14–22. Чаму цуд памнажэння хлябоў — гэта трансфармацыя чалавечых сэрцаў і як служыць супольнасці сёння.