У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае размову…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае размову пра нарысы Міхася Лынькова, напісаныя пасля падарожжа ў ЗША для ўдзелу ў працы беларускай дэлегацыі пры ААН.

У “Асамблейных замалёўках” савецкі пісьменнік абураецца набожнасцю некаторых заходніх палітыкаў – амерыканскага прэзідэнта Гары Трумана, выдуманага англійскага лорда Слопінга і безыменнага амерыканскага сенатара.

Апошні падтрымлівае каланіяльную сістэму і выступае з прамовай супраць прадстаўніка афрыканскага племені, якое англічане збіраюцца пазбавіць бацькаўшчыны. У сваім выступе палітык спасылаецца на патрэбу бараніць хрысціянскую цывілізацыю і хрысціянскую дзяржаву – Англію.