Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У 100-ую гадавіну нараджэньня згадваюць айца Аляксандра Надсана

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Айцец Аляксандар Надсан застаецца ў памяці беларусаў як руплівы сьвятар, глыбокі інтэлектуал, навуковец, публіцыст, нястомны працаўнік на ніве беларускай культуры і духоўнасьці. Ягоныя духоўныя пасланьні і разважаньні на сьвяты чакалі многія беларусы, а кнігі па царкоўнай гісторыі адкрывалі многія невядомыя старонкі. Ягоны жыцьцёвы шлях – прыклад самаадданага служэньня Богу, Царкве і Беларусі. У 100-ую гадавіну […]

Айцец Аляксандар Надсан адслужыў першую ў пасьляваеннай Беларусі грэка-каталіцкую літургію

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сьветлай памяці айцец Аляксандар быў знакавай постацьцю ня толькі для беларускай дыяспары, але і спрычыніўся да адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. 11 сакавіка 1990 году  айцец Аляксандар Надсан, Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), адслужыў у адзіным на той час у Менску адчыненым каталіцкім храме на Кальварыі Боскую […]

Айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Як Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў арганізацыі рэлігійнага жыцьця дыяспары і ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы на Бацькаўшчыне ад пачатку 1990-х. Ён пераклаў Псалтыр і вялікі корпус літургічных тэкстаў Усходняй Царквы на беларускую мову, спрыяў выданьню беларускіх малітоўнікаў і рэлігійнай літаратуры. Вельмі каштоўным ёсьць ягоны ўклад у распрацоўку беларускай […]

а. Аляксандар Надсан быў высьвячаны на сьвятара ў Рыме 23 лістапада 1958 году

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нарадзіўшыся ў Гародзеі каля Нясьвіжу ў 1926 годзе, у настаўніцкай сям’і Антона і Ганны Бочкаў, юнаком ён прайшоў праз складаныя выпрабаваньні Другой сусьветнай вайны, вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясьвіжы, ваяваў у арміі ген. Андэрса, быў паранены, меў узнагароды за змаганьне з нацызмам. Апынуўшыся ў эміграцыі, ён скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэту (1947–1953), а затым […]

Перамяненьне — адно з найбольшых Гасподніх сьвятаў у царкоўным календары

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Перамяненьне — адно з найбольшых сьвятаў Гасподніх у царкоўным календары. Першыя пачалі сьвяткаваць яго цэрквы ў Палестыне. Адтуль яно пашырылася па ўсім хрысьціянскім Усходзе, дзе яно было добра вядомае не пазьней як у канцы V ст. У VIII ст. сьвятыя Кузьма і Ян Дамаскін напісалі каноны ў гонар Перамяненьня. На Захадзе гэтае сьвята было афіцыйна […]

6 жніўня — Сьвята Перамяненьня Гасподняга

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 жніўня – СЬВЯТА ПЕРАМЯНЕНЬНЯ ГАСПОДНЯГА Гэтае сьвята адзначаецца на ўспамін падзеі, апісанай у Евангельлях, калі апосталы Пётра, Ян і Якуб разам з Ісусам узышлі на гару Табор, дзе Ісус перамяніўся перад імі. Зьзяньне Боства, якое праменявала ад Хрыста, мусіла падрыхтаваць апосталаў да будучай мукі і сьмерці Хрыста на крыжы.—–На фота: ПЕРАМЯНЕНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ. Ікона невядомага, […]

Сёння а 18.00 служаць святочную Літургію Гасподняга Перамянення

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння свята Спаса – Гасподняга Перамянення! Хрыстос прасвятляе нашу прыроду і напаўняе яе боскім святлом! Тым самым кожнаму чалавеку адкрываецца шлях для прасвятлення! Сёння а 18.00 мы служым святочную Літургію і па даўняй традыцыі асвячаем плады сада: яблыкі і грушкі, а таксама ўсэ што маем з садавіны! Запрашаем на святочную службу Гасподняга Перамянення! (Bokšto g.4)

Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны веры з гарчычнае зерне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Эпізод 31, 2026. ВЕРА З ГАРЧЫЧНАЕ ЗЕРНЕ Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 17.14-23). Разглядаем сустрэчу з чалавечым бясьсільлем і таямніцу веры, здатнай рухаць горы. Цуд ацаленьня хлопчыка ўражвае, але галоўны ўрок знаходзіцца ў размове Ісуса з вучнямі. На іхнае занепакоенае пытаньне «Чаму мы не змаглі?» Хрыстос адказвае пра гарчычнае […]

2 жніўня 1884 года нарадзіўся святар, забіты нацыстамі за выратаванне габрэяў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

2 жніўня 1884 года нарадзіўся праваслаўны святар, які змагаўся за беларускую мову, быў пасвячоны на святарства ў Гродне, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і забіты нацыстамі за выратаванне габрэяў Нарадзіўся ў вёсцы Рыдзялі (цяпер Гродзенскі раён). Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школе, а падчас Першай сусветнай вайны — у банкаўскай сістэме. У 1921 годзе […]

Айцец Андрэй Крот працягвае разбор цыклу апавяданняў Міхася Лынькова «З амерыканскага жыцця»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разбор цыклу апавяданняў Міхася Лынькова “З амерыканскага жыцця”, створанага пад уплывам савецкай прапаганды. У цэнтры ўвагі — апавяданне “Джыавані” пра маладога італьянскага камсамольца і яго набожную каханую Марыю, чые спрэчкі пра веру і Багародзіцу адлюстроўваюць атэістычныя стэрэатыпы той эпохі. Айцец Андрэй асабліва звяртае […]