6 жніўня – СЬВЯТА ПЕРАМЯНЕНЬНЯ ГАСПОДНЯГА Гэтае сьвята адзначаецца на ўспамін падзеі, апісанай у Ева…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 жніўня – СЬВЯТА ПЕРАМЯНЕНЬНЯ ГАСПОДНЯГА

Гэтае сьвята адзначаецца на ўспамін падзеі, апісанай у Евангельлях, калі апосталы Пётра, Ян і Якуб разам з Ісусам узышлі на гару Табор, дзе Ісус перамяніўся перад імі. Зьзяньне Боства, якое праменявала ад Хрыста, мусіла падрыхтаваць апосталаў да будучай мукі і сьмерці Хрыста на крыжы.
—–
На фота: ПЕРАМЯНЕНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ. Ікона невядомага, вераемна берасьцейскага («маларыцкага») майстра, 1648 г. Дошка, яечная тэмпера. 121 х 85,5 х 2,5-4,5 см.