Айцец Аляксандар Надсан застаецца ў памяці беларусаў як руплівы сьвятар, глыбокі інтэлектуал, навук…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Айцец Аляксандар Надсан застаецца ў памяці беларусаў як руплівы сьвятар, глыбокі інтэлектуал, навуковец, публіцыст, нястомны працаўнік на ніве беларускай культуры і духоўнасьці. Ягоныя духоўныя пасланьні і разважаньні на сьвяты чакалі многія беларусы, а кнігі па царкоўнай гісторыі адкрывалі многія невядомыя старонкі. Ягоны жыцьцёвы шлях – прыклад самаадданага служэньня Богу, Царкве і Беларусі.

У 100-ую гадавіну з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана з удзячнасьцю і пашанай узгадваюць гэтага выдатнага сьвятара і грамадзка-культурнага дзеяча ў сваіх малітвах ня толькі беларускія грэка-католікі, але і вернікі іншых канфесій ды ўсе людзі добрай волі за ягоную духоўную навуку, за неацэнны ўклад па захаваньні беларускай спадчыны і адданае шматгадовае служэньне Царкве і Бацькаўшчыне.