Эпізод 31, 2026. ВЕРА З ГАРЧЫЧНАЕ ЗЕРНЕ
Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 17.14-23). Разглядаем сустрэчу з чалавечым бясьсільлем і таямніцу веры, здатнай рухаць горы.
Цуд ацаленьня хлопчыка ўражвае, але галоўны ўрок знаходзіцца ў размове Ісуса з вучнямі. На іхнае занепакоенае пытаньне «Чаму мы не змаглі?» Хрыстос адказвае пра гарчычнае зерне — бязьмежная моц Бога пачынаецца з найдрабнейшага чалавечага даверу.
Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром, а. Янам Майсейчыкам, разважаем, як нам прыняць шлях, які Хрыстос акрэсьліў для сваіх пасьлядоўнікаў: не спыняцца перад уласнай слабасьцю, давяраць Божаму Провіду і заставацца вернымі нават у цені Крыжа.
Слухайце, каб убачыць Сьвятло і вярнуць духоўны зрок у сучасным сьвеце.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-31/
Эпізод 2026.31 Вера з гарчычнае зерне – Беларуская парафія ў Бельгіі
Чытаем і разважаем над Эвангельлем паводле Мацьвея (17:14–23). Чаму вучні не змаглі вылечыць хлопчыка? Што азначае мець веру памерам з гарчычнае зерне і як яна здольная рухаць горы ў нашым штодзённым жыцьці? Слухайце камэнтар і духоўныя развагі а. Яна Майсейчыка