Як Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ро…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Як Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў арганізацыі рэлігійнага жыцьця дыяспары і ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы на Бацькаўшчыне ад пачатку 1990-х. Ён пераклаў Псалтыр і вялікі корпус літургічных тэкстаў Усходняй Царквы на беларускую мову, спрыяў выданьню беларускіх малітоўнікаў і рэлігійнай літаратуры. Вельмі каштоўным ёсьць ягоны ўклад у распрацоўку беларускай рэлігійнай тэрміналогіі.