У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разбор …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разбор цыклу апавяданняў Міхася Лынькова “З амерыканскага жыцця”, створанага пад уплывам савецкай прапаганды. У цэнтры ўвагі — апавяданне “Джыавані” пра маладога італьянскага камсамольца і яго набожную каханую Марыю, чые спрэчкі пра веру і Багародзіцу адлюстроўваюць атэістычныя стэрэатыпы той эпохі.

Айцец Андрэй асабліва звяртае ўвагу на постаць маці Марыі — жанчыны фанатычнай веры, якая ганарыцца дачушкінай пілігрымкай у Рым і імшой з Папам у саборы святога Пятра, але пры гэтым апраўдвае сацыяльную няроўнасць і называе крытыкаў улады “бязбожнікамі” . Лынькоў, паводле савецкіх канонаў, малюе рэлігійнасць як інструмент пакорлівасці.

Далучайцеся да гутаркі, каб глыбей адчуць, як атэістычная літаратура той эпохі трактавала хрысціянскія каштоўнасці і вобраз веруючай жанчыны.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #беларускаялітаратура #МіхасьЛынькоў #ХрысціянстваІЛітаратура