Шаноўныя браты і сёстры! Заўтра нядзельны дзень успаміну Хрыстовага Уваскрасення і памяць свяшчэннамучаніка ІІІ стагоддзя Ірынея Ліёнскага. Таксама заўтра будзем маліцца за спачын годнага сына беларускага народу Аляксандра Мілінкевіча. Раняя Літургія пачнецца а 9.00 ( на царкоўнаславянскай мове) Позняя Літургія пачнецца а 10.30 ( па-беларуску). Паніхіда па Аляксандру Мілінкевічу 11.30. Сёння у суботу 22.08 а […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Лаўрышаўскае Евангелле лічаць помнікам старабеларускай мовы
16:00Лаўрышаўскае Евангелле можна назваць і сведкам ўзнікнення найвялікшай дзяржавы свайго часу – Вялікага Княства Літоўскага, і сведкам фарміравання беларускай народнасці, і сведкам хрысціянізацыі Беларусі. Яго лічаць адным з найважнейшых і найранейшых помнікаў старабеларускай мовы, шэдэўрам старажытнага беларускага мастацтва. Гэта ўнікальны помнік кніжнай культуры, авеяны міфамі і здагадкамі, але дагэтуль да канца неасэнсаваны беларускімі навукоўцамі. Прапануем […]
Уладзімір Канановіч: для Скарыны пытанні канца свету былі важнымі
Францыск Скарына і яго погляд на канец свету Уладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled: эсхаталогія не была галоўнай тэмай у творчасці Францыска Скарыны, але ягоныя тэксты паказваюць, што пытанні канца свету, замагільнага жыцця і Страшнага суда былі для яго важнымі. Погляды Скарыны сфармаваліся пад уплывам заходнееўрапейскай традыцыі. Герб Скарыны, верагодна, мае […]
Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь упершыню наведаў Магілёў
https://catholic.by/3/news/belarus/19391-maryya-pershynets-kastsjola-i-znak-nadzei-apostalski-nuntsyj-upershynyu-navedau-magiljou-i-pavinshavau-vernikau-z-urachystastsyu-unebauzyatstsya-najsvyatsejshaj-panny-maryi «Марыя — першынец Касцёла і знак надзеі»: Апостальскі нунцый упершыню наведаў Магілёў і павіншаваў вернікаў з урачыстасцю Унебаўзяцця… 15 жніўня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася тытульная ўрачыстасць, якая сёлета мела асаблівае значэнне. Упершыню магілёўскую супольнасць наведаў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа…
Што перашкаджае цалкам пайсьці за Хрыстом?
Эпізод 33, 2026. Ісус і багаты юнак: ЧАГО ЯШЧЭ МНЕ НЕ СТАЕ? Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 19.16-26). Разважаем пра сустрэчу Ісуса з юнаком, які шчыра шукае вечнага жыцьця, але сутыкаецца з пытаньнем: што яшчэ перашкаджае яму цалкам пайсьці за Хрыстом? Хлопец выконвае Божы Закон і імкнецца да праведнасьці […]
Свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы адзначаецца 15 жніўня
Свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, якое адзначаецца 15 жніўня, з’яўляецца адным з найважнейшых святаў у літургічным календары. Яно ўшаноўвае веру Царквы ў тое, што Маці Божая пасля завяршэння свайго зямнога жыцця была ўзятая з целам і душой у нябесную хвалу. Вытокі гэтага свята сягаюць глыбокай старажытнасці. Усходняя традыцыя, блізкая грэка-каталіцкай духоўнасці, называе гэтую падзею «Успеннем» (па-грэчаску […]
Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова…
Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – мы знойдзем у Ім спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху, – нагадаў Папа. Рымскі Архірэй заўважыў, што праз некаторы час Ісус сказаў вучням: “Калі ў вас будзе вера і ня будзе сумненьняў, то […] калі скажаце гары […]
Яўген Брыцько асэнсоўвае падзеі 9 жніўня 2020 года праз евангельскія сюжэты
Каб Бог зноў стаў вялікім Праваслаўны вернік Яўген Брыцько асэнсоўвае падзеі 9 жніўня 2020 года праз два евангельскія сюжэты — пра Пятра, які пайшоў па вадзе, і пра вучняў, якія не змаглі ацаліць хворага хлопчыка. Ён разважае пра шлях ад захаплення ўласнай адвагай да даверу Божай вернасці, пра стомленасць ад неабходнасці заўсёды быць моцнымі і […]
Як дараваць тым, хто пакрыўдзіў?
Эпізод 32, 2026. Прыпавесьць пра неміласэрнага слугу: ЯК ДАРАВАЦЬ ТЫМ, ХТО ПАКРЫЎДЗІЎ? 9 жніўня 2026 г. слухаем новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 18:23-35). Разглядаем прыпавесьць пра неміласэрнага слугу й таямніцу бязьмежнай Божай міласэрнасьці. Гаспадар даруе слузе астранамічны доўг у 10,000 талентаў, а той ідзе й душыць свайго таварыша за […]
Фільм «Іду да неба» прысьвечаны Аляксандру Надсану
Да 100-годдзя а. Аляксандра Надсана Фільм «Іду да неба» (2020) прысьвечаны беларускаму грэка-каталіцкаму сьвятару, Апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, які працяглы час узначальваў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане – Аляксандру Надсану (1926 – 2015). #унія #АляксандрНадсан https://youtu.be/0NnW5uJBHvI?si=rN1fyAxm2Ef1Ri8J Аляксандр Надсан. Іду да неба Фільм прысвечаны беларускаму грэка-каталіцкаму святару, апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у […]