Дарагія браты і сёстры! Са святам Узвышэння Святога Крыжа вас усіх! Святкаваць будзем на нядзеьнай літургіяй з чынам пакланення Крыжу Гасподняму!
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Першы ліст да Карынцянаў: слова крыжа ёсць сіла Божая
Слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, – сіла Божая. Бо напісана: «Загублю мудрасць мудрых і кемлівасць разумных знішчу». Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету дурнотай? Калі ж свет мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, дык […]
Евангелле паводле Яна: пакуль маеце святло, верце ў святло
«Ойча, праслаў імя Твае!» І азваўся голас з неба: «І праславіў, і яшчэ праслаўлю!» А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела; а іншыя казалі: «Анёл прамовіў да Яго». Адказаў Ісус і сказаў: «Не дзеля Мяне азваўся голас гэты, але дзеля вас. Цяпер суд гэтаму свету, цяпер князя гэтага свету выганяць вон; а Я, […]
14 верасня – свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа
14 верасня – свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа, Гэтае свята належыць да 12 вялікіх святаў Усходняй ЦарквыУ аснову гэтага свята лягла падзея адшукання ў IV ст. Крыжа, на якім быў распяты Ісус. Згодна з традыцыяй, якая сягае IV стагоддзя, Крыж адшукала ў Ерусаліме св. Алена, маці імператара св. Канстанціна Вялікага. Датай адшукання Крыжа лічыцца […]
Пайшла ў друк кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі
Пайшла ў друк кніга “Выбранае” айца Льва Гарошкі, укладзеная Лявонам Юрэвічам і Натальляй Гардзіенкай. Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэка-каталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму […]
Вайна Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай і пагроза Уніяцкай Царкве
У 1654 г. паміж гетманам Хмяльніцкім і Масквой было падпісана пагадненне, у выніку якога Маскоўская дзяржава аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай і пачала наступ з паўночнага ўсходу. Наступленне суправаджалася разбурэннем уніяцкіх цэркваў, манастыроў, выгнаннем і забойствамі ўніяцкіх святароў. Смаленская ўніяцкая епархія перайшла да праваслаўных, падобная пагроза навісла і над Полацкай архіепархіяй. Пасля смерці мітрапаліта Антонія Сялявы […]
Арцыбіскуп Станеўскі ў Бялынічах: сёння настаў час нашага сведчання
https://catholic.by/3/news/belarus/16271-artsybiskup-staneuski-na-urachysatastsi-u-byalynichakh-sjonnya-nastau-chas-nashaga-svedchannya Арцыбіскуп Станеўскі на ўрачысатасці ў Бялынічах: «Сёння настаў час нашага сведчання» У нядзелю 10 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, адбыўся фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай, цудадзейны абраз якой адным з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў каранаваны папскімі каронамі.
Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста Францішка Скарыны
Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,бачу Цябе павешаным на крыжыдзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога. Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі. Малю Цябе сёньня:дзеля Твае горкае […]
Шчаслівыя галодныя і спраглыя справядлівасці
Госпад кажа: «Шчаслівыя галодныя і спраглыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны» (Мц 5, 6). Гэты голад не патрабуе зямной ежы, гэтая прага не патрабуе зямнога напою, але чакае насычэння справядлівасцю, хоча ўнікнуць ва ўсе таямніцы і напоўніцца самім Госпадам. Шчаслівы чалавек, які шукае такой ежы, прагне такога напою. І не прагнуў бы, напэўна, калі б […]
Заўтра — першая спроба он-лайн трансляцыі Літургіі, спасылка а 9.50
Усім вітанні! Заўтра будзем спрабаваць запусціць он-лайн трансляцыю нашай Літургіі. У 9.50 будзе спасыка на жывы эфір.