Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Чым перамог д’ябал, тым перамог яго Хрыстос

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чым перамог д’ябал, тым перамог яго Хрыстос. Узяўшы ў яго зброю, ён адолеў яго. Як? Слухай! Дзева, дрэва і смерць былі знакамі нашай паразы. Дзеваю была Ева, бо яна тады яшчэ не ведала мужа. Дрэва было дрэвам раю. Смерць была пакараннем Адама. Ды вось зноў Дзева, дрэва і смерць! Гэтыя сімвалы паразы сталі знакамі перамогі. […]

Сінакса ў Афінах пра сям’ю ў сучасным свеце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

СІНАКСА ў АФІНАХ, дапаўненне: ==На пачатак працаў Сінаксы прывітальныя словы да ўдзельнікаў накіравалі Апостальскі нунцый ў Грэцыі архібіскуп Рамэо Паўлоўскі, Старшыня ССЕЕ Архібіскуп Гінтарас Грушас і Сакратар Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў Манс. Мішэль Жаляк. ==Працы ўдзельнікаў гэтай душпастырскай сінаксы, што прыбылі з 20-ці краінаў Еўропы, праходзяць вакол тэмы “Сям’я ў сучасным свеце. Выклікі і надзеі для […]

У Афінах пачалася Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У панядзелак – 18 верасня 2023, у Афінах пачалася братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы – CHOCE (Conventus Hierarcharum Catholicorum Europae). Гэта сустрэча іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў розных традыцый. =У сустрэчы ў Афінах удзельнічаюць больш за 60 іерархаў ды іх супрацоўнікаў з каталіцкіх Цэркваў візатыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай традыцыі ў Еўропе. Беларускую […]

Ушанаваньне сьвятамучаніка Язафата і перанясеньне яго мошчаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 ветнай вайны. Вярнуць у Полацак удалося тады толькі частку рэліквіяў сьвятога. У Каталіцкай Царкве ўспамін сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, пасьля яго беатыфікацыі 16 траўня 1643 г. папам Рымскім Урбанам VIII, быў прызначаны на 12 лістапада, калі ён прыняў мучаніцкую сьмерць у Віцебску. Але ў Рэчы Паспалітай урачыстае ўшанаваньне памяці сьвятога Язафата ва Ўніяцкай Царкве згодна […]

16 верасьня – сьвята Перанясеньня мошчаў сьвятамучаніка Язафата

Грэка-католікі Беларусі #Царква

16 верасьня – сьвята Перанясеньня мошчаў сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа ПолацкагаНа працягу гісторыі мошчы сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, якія ад пачатку захоўваліся ў срэбным саркафагу ў яго катэдры сьв. Сафіі ў Полацку, даводзілася неаднойчы ратаваць ад вайсковага рабунку і зьнішчэньня ды хаваць у таемных месцах. Іх асабліва хацеў зьнішчыць расейскі цар Пётар І. Таму сьвятыя мошчы […]

Грэка-каталіцкая парафія сьвятога Язафата ў Лідзе адзначае парафіяльнае сьвята

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У БГКЦ традыцыя ўшанаваньня сьв. Язафата 16 верасьня пачала адраджацца ў 2000-я гады. Цяпер у гэты дзень адзначаецца перанясеньне мошчаў сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага. Сёньня, 16 верасьня 2023 г., сваё парафіяльнае сьвята адзначае грэка-каталіцкая парафія сьв. Язафата ў Лідзе. На фота:ўніяцкая ікона сьв. Язафата (канец XVII – пач. XVIII стст.), мошчы сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага […]

Сойм пасля адрачэння Яна Казіміра прызнаў правы і прывілеі ўніятаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 16 верасня 1668 г. кароль Ян Казімір адрокся ад трона. Сойм, які сабраўся пасля таго, прыняў рашэнне прызнаць уніятам усе правы і прывілеі, нададзеныя ім папярэднімі каралямі, вярнуць усе цэрквы, манастыры і належную маёмасць, а па-над гэта вярнуць Пярэмышльскую епархію і Лішчынскую архімандрыю. Акрамя таго, да pacta conventa*, якое было накіравана на падтрымку ўніяцкага духавенства, […]

Сход уніяцкага духавенства і народа ў Царкоўне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

16 верасня 1838 г. у с. Царкоўна Дрысенскага павета, дзе святаром быў брат І. Ігнатовіча – святара з Галоўчынскай царквы Полацкага павета, залічанага да ліку “ненадзейных”, адбыўся сход уніяцкага духавенства і народа. Раніцай браты Ігнатовічы і святар Прыдруйскай царквы Г. Касецкі правялі святочную Літургію, пасля якой І. Ігнатовіч звярнуўся з прамовай, у якой заклікаў сялян […]

14 верасьня нарадзіўся Фабіян Абрантовіч

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 верасьня 1884 г. нарадзіўся Фабіян Абрантовіч – каталіцкі манах-марыянін, святар усходняга абраду, архімандрыт. Быў тым, хто ўратаваў Янку Купалу ў пачатку 1921 года. Калі паэт цяжка захварэў на ператаніт, менавіта айцец Фабіян дзяжурыў ля яго ложку ноччу ў шпіталі. Як пасля ўзгадваў Купала: “Толькі дзякуючы добраму дагляду, галоўным чынам, рэктара былой мінскай духоўнай семінарыі […]

Святкаванне Узвышэння Святога Крыжа на нядзельнай літургіі з пакланеннем Крыжу Гасподняму

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія браты і сёстры! Са святам Узвышэння Святога Крыжа вас усіх! Святкаваць будзем на нядзеьнай літургіяй з чынам пакланення Крыжу Гасподняму!