Значэнне той евангельскай прыпавесці, якая сёння гучала за нядзельнай Літургіяй відавочнае, лагічнае і цалкам зразумелае. Бог гатовы дараваць нашыя правіны толькі тады, калі мы самі даруем вінаватым нам. Такім чынам чалавек сам усталёўвае меру таго, як Гасподзь будзе адпускаць яго грахі. Але сітуацыя гэтага чалавека з евангельскай прыпавесці ў нечым вельмі адметная. І гэта важна […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Калі соль страціць смак, яна ўжо ні на што не прыдасца
Калі іншыя заблукаюць, яны змогуць вярнуцца праз вашую паслугу; калі ж вы ўпадзеце, то іншых пацягнеце да згубы. Таму, чым большае даручаецца вам заданне, тым большай павінна быць вашая руплівасць. Таму кажа: «Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне […]
Вера ў жыццё ў Хрысце і надзея на ўваскрасенне
«Першы чалавек з зямлі ёсць пылам; другі Чалавек – з неба. Як мы насілі вобраз таго, што з пылу, так будзем насіць вобраз нябеснага» (1 Кар 15, 47. 49). Браты ўмілаваныя, так паступаючы, мы ніколі не спазнаем смерці. А калі нават зямное цела будзе знішчана, мы будзем жыць у Хрысце згодна з тым, што Ён […]
130-я гадавіна з народзінаў біскупа Баляслава Слосканса
19 жніўня 1893 г. нарадзіўся біскуп і апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі Баляслаў Слосканс. На сёння прыпадае 130-я гадавіна з народзінаў этнічнага латыша, якога лёс прывёў служыць Беларусі. Нарадзіўся ў былой Віцебскай губерні ў Стэрнянах пад Рэжыцай (Латвія) у каталіцкай сям’і Бярнарда і Цэцыліі Слоскансаў. У 1917 г. ён быў высвечаны на святара, а ў […]
Сёння Вячэрня а 18:00 і сустрэча з Алегам Нагорным аб экстрасенсорных практыках
Нагадваю, што сёння а 18й слудым Вячэрню, а у 18.30 сустрэча з Алегам Нагорным, які распавядзе пра адваротны бок экстрасенсорных практык.
Заўтра ў 10-й гадзіне раніцы Літургія і малітва за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях
Заўтра служым Літургію як заўсёды а 10-й гадзіне раніцы.Заўтра ж будзем маліцца за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях пасля яго смерці. Усіх запрашаем далучыцца да Літургіі і да малітвы за заўждыпамятнага Алеся!
Бог кліча чалавека да паклікання, а адказ залежыць ад яго вольнага выбару
Калі Бог ствараў кожнага з нас, у Яго ўжо была задума для кожнага чалавека. Ён паклікаў нас да пэўных умоў і ладу жыцця. Бог пастаянна кліча чалавека, які адказвае на гэты поклік вольна і з любоўю. Пакліканне – гэта таямніца Боскага выбару. Ісус кажа: «Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, […]
Праз справядлівасць Хрыста людзі атрымліваюць выбаўленне
Грэх Адама перайшоў на ўсіх людзей: «Як праз аднаго чалавека, – кажа Апостал, – грэх увайшоў у свет і праз грэх – смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей» (Рым 5, 12). Таму трэба, каб і справядлівасць Хрыста перайшла на ўсіх людзей. Бо як Адам праз грэх прынёс згубу сваім нашчадкам, так і Хрыстос […]
Збораўскі трактат і патрабаванні казакоў адносна Уніяцкай Царквы
У 1648 г. Багдан Хмяльніцкі ўзначаліў ваеннае выступленне казакоў супраць Польшчы. Першыя перамогі казацкага войска далі пачатак усенароднаму паўстанню, якое ахапіла ўсё Падняпроўе, а пазней Валынь і Галічыну. Уніяцкім мітрапалітам у гэты час быў Антоній Сялява (1640-1655). Перамогі Хмяльніцкага прымусілі караля Яна Казіміра Вазу (1648 – 1668) падпісаць 18 жніўня 1649 г. Збораўскі трактат (цяпер […]
Браслаўскі фэст у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў
БРАСЛАЎ, 18–19 жніўня 2023 – у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў.Тэма сёлетняга Браслаўскага фэсту — «Марыя Ахоўніца згоды і супакою». Праграма=18 жніўня 2023, Пятніца16.00 – 18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў18.00 — канферэнцыя і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі21.00 — АКАФІСТ (Марыйнае набажэнсітва Грэка-каталіцкай Царквы)21.30 — Крыжовы шлях22.15 — малітоўныя […]