Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Разважанні пра стаўленне да Святога Духа і значэнне вызнання Хрыста перад людзьмі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сённяшні ўрывак працягвае думку пра стаўленне да Святога Духа. Тут гучыць галоўны дзеяслоў — «бацца», які раскрывае сутнасць сказанага. Бесстрашнае вызнанне Хрыста перад людзьмі становіцца ўмовай апраўдання на Апошнім Судзе, дзе Сын Чалавечы будзе нашым Заступнікам перад Валадаром. Але той, хто адрачэцца, — страціць гэтую абарону.На першы погляд, словы Іісуса супярэчлівыя: «адвергнецца — будзе адкінуты», […]

Евангелле паводле Лукі 12:2-12 пра адкрыццё тайнага і Божую абарону

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Евангелле паводле #лукі #12:2-122 Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што б не даведаліся.3 Дык што вы кажаце ў цемры, будзе пачута ў сьвятле; і што скажаце на вуха ў пакоях, будзе абвешчана з дахаў.4 Кажу ж вам, сябры Мае: ня бойцеся тых, якія забіваюць цела і пасьля гэтага ня […]

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні адзначае дзень Архістратыга Міхаіла 9 лістапада

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла…»

6 лістапада 1947 года ў Вільні памёр праваслаўны святар Лукаш Голад

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

6 лістапада 1947 года ў Вільні памёр Лукаш Голад — праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1891 года ў вёсцы Здажарка Владаўскага павета Седлецкай губерні (цяпер Польшча), у сям’і ўкраінскага селяніна, недалёка ад горада Холм. Служыў у Холмскай епархіі. У 1920-я гады разам з сенатарам-беларусам Вячаславам […]

9 лістапада ў парафіі: Літургія, канцэрт Сяргея Доўгушава і сустрэча з гасцямі з Францыі і Бельгіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў. – У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае спадар Сяргей Доўгушаў, […]

5 лістапада 1997 года памёр пісьменнік і праваслаўны святар Святаслаў Каўш

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

5 лістапада 1997 года не стала пісьменніка, перакладчыка і праваслаўнага святара Святаслава Каўша — сына святара Аляксандра і брата Зоі. Нарадзіўся 25 снежня 1916 года ў расійскай Разані ў сям’і беларускіх бежанцаў ад Першай сусветнай вайны з Вілейскага павета. Бацька — праваслаўны святар Аляксандр Коўш, сястра — вядомая віленская беларуская актывістка Зоя Коўш. Вучыўся ў […]

1 лістапада 1937 года расстраляны праваслаўны епіскап Філарэт з Мінскай епархіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

1 лістапада 1937 года ва ўнутранай турме НКУС быў расстраляны праваслаўны епіскап і ўраджэнец вёскі Старая Рудня (сёння Жлобінскі раён) Філарэт (Феадосій Раменскі). Служыў сакратаром епархіяльнага вучылішчнага савета ў Мінску. У 1916–1917 гадах быў памочнікам Аляксандра Панова, інспектара Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 года выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі і іншых навучальных установах. У 1921 […]

Дзяды 1 лістапада: служба і паніхіда ў Вільні за памерлых продкаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дзяды – дзень памяці і малітвы за продкаў. Час сустрэчы, “бо ў Бога няма мёртвых”. Заўтра у суботу 1.11 а 10.30 служым ЗАЎПАКОЙНУЮ ЛІТУРГІЮ і Паніхіду. Пасля храмавай малітвы накіруемся на Ефрасінеўскіх могілкі і там таксама адслужым Паніхіду. Наведаем беларускія магілы і памянём спачылых. Хто не можа быць на Літургіі, можаце пакінуць імёны для памінання […]

Святая Еўхарыстыя ў Вільні ўшаноўвае памяць беларускіх новамучанікаў і ахвяр чырвонага тэрору

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія парафіяне! Сёння увечары Святой Еўхарыстыяй адзначаем памяць Беларускіх новамучанікаў – святароў, манахаў, вернікаў, якія былі забітыя камуністамі. Разам з тым будзем памінаць усіх ахвяр чырвонага тэрору у Беларусі: навукоўцаў, літаратараў, сялян… Пачатак службы а 18.30 Bokšto gatvė 4. Разам з тым святкуем памяць Вялікамучаніцы Параскевы-Пятніцы і мучаніцы Анастасіі Рымлянкі. Дарэчы, ў храме св. Параскевы […]

Іаан Кармянскі: праваслаўны святар і святы з Жлобінскага раёна, кананізаваны ў 1998 годзе

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён) нарадзіўся будучы праваслаўны святар і прапаведнік Іаан Кармянскі (у свеце — Іван Гашкевіч). Паходзіў з вядомага святарскага роду, які паходзіць з Гетманшчыны. Бацька служыў у Пакроўскай царкве Стрэшына. Іван атрымаў духоўную адукацыю ў Магілёўскай семінарыі, якую скончыў у 1859 годзе. Пасля навучання служыў псаломшчыкам у Агародні […]