12 лютага 1526 года нарадзіўся князь, староста ўладзімірскі, ваявода кіеўскі і абаронца праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай — Канстанцін-Васіль Астрожскі
Нарадзіўся ў старадаўнім Тураве (сёння ў Жыткавіцкім раёне), сын легендарнага Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які атрымаў перамогу ў бітве пад Воршай у 1508 годзе.
У 27 гадоў ён заняў пасаду старосты ўладзімірскага, а ў 32 гады стаў кіеўскім ваяводам. Сотнікам у яго служыў Севярын Налівайка, які падняў казацкае паўстанне супраць Рэчы Паспалітай.
Канстанцін Канстанцінавіч з маладых гадоў быў прыхільнікам праваслаўнай веры. Быў перакананым праціўнікам царкоўнай уніі ў 1596-м годзе. У тым самым годзе князь выступіў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора ў Брэсце, які адбываўся адначасова з уніяцкім саборам. Нават пасля падпісання уніі ён працягваў адстойваць правы праваслаўных вернікаў. Фінансава падтрымліваў дзейнасць праваслаўных брацтваў, будаваў цэрквы і манастыры ў тым ліку ў Вільні.
Памёр 23 лютага (па старому стылю 13 лютага) 1608 года ў Астрозе (Ровенская вобласць Украіны).
Праваслаўная царква Украіны кананізавала князя як дабравернага.