Заўтра распачынаецца масленіца: Літургія ў 10:30 і загавіны на мяса ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Ведаеце такую прымаўку: “Не жыццё – масленіца”!

Дык вось заўтра распачынаецца масленіца. Тыдзень, калі жыццё павінна стаць асаблівым.

Заўтра служым Літургію а 10.30. Чытаецца Евангелле пра Божы суд. Пасля Літургіі сябрына і загавіны на мяса.
Так што прыносьце да стала штосьці мясное і можна ўжо патроху пачынаць пекчы блінцы.